11.09 Цярухоўскі раён.
І зноў цягне ну хоць на нейкі часочак збегці з гораду. Ды яшчэ вельмі хочацца нечым закусіць бёрдрэйс.
…Некалі чуў, што каля вёскі Івакі, што побач з Церухоўкай, на палях з азімымі, па восені, сустракаюцца гусі. Вядома, што ў восень, праз Беларусь праходзіць два асноўныя шляхі міграцыі гусей. Першы і самы вялі па колькасці праходзіць праз заходнюю часту краіны.
Другі, значна меньшы па колькасці мігрыруючых птушак, праходзіць праз самыя ўсходнія тэрыторыіі Гомельскай вобласці. Зразумела, што зараз зусім не падыходзячы час да назірання гусей, але ў марах на восень гэтыя птушкі існуюць. Таму і вырашыў я разведаць перспектыўныя мясціны.
На першы раз ўразіў рэльеф. Невялікія холмікі змяняюць больш дарослыя бугры. Між імі невялікія рачулкі. Іх выявіць вельмі проста па расліннасці уздоўж берага. Асобныя, маленькія астраўкі лесу раскінуты сярод усяго таго, што я апісаў вышэй. Зусім не тыповыя для палесся краявіды.
Напэўна такія цікавыя мясціны не могуць застацца без ўвагі птушак. Так і ёсць. Спачатку адбылася сустрэча позірка з сядзеўшымі на полі кнігаўкамі. Большаць з іх былі маладыя птушкі. А потым пачалося.
Адзін за другім паказваліся балотныя луні. Усяго налічыў 9 птушак. Прычым 8 з іх дарослыя самкі. Затым з’явілася пустэльга. Не памыляюся. У гэты год бачу птушку пяты раз. Усёроўна прыемна.
Вандроўка працягваецца па цікавым мясцінам. Уражваюць вялікія па плошчы сельскагаспадарчыя тэрыторыі.
Як заўсёды марыш убачыць нешта цікавае. А яшчэ лепш – зрабіць добры здымак прыемнай сустрэчы. Калі за рулем ды за птушкамі, пыходзіцца часта верцецца галаве. І вось у адзін з такіх паваротаў на лева, вока з тога ж боку заўважае птушку. Яна ўжо апынулася ззаду машыны. Ак заўсёды з першага позірку ўжо ёсць некаторыя развагі на конт віду. На гэты раз птушка нагадвала нейкага сокала. Бачу праз бінокаль шулёнка! Выкінуўшы ў паветра некалькі слоў. Атрымлівацца маналог “Шчасліваць”. Сапраўдны дарослы красатуля – самец. Дарэчы гэта ў вогуле другая сустрэча з гэтым відам. Першая адбылася ў мінулым годзе на тэрыторыі ТВП “Старая Віць”. Тады гэта была маладая птушка. Прыемна!
Але не ўсё так шчасліва. Пявярдуўшыся ў правую старану бачу яшчэ трох птушак. Дарослая самка, побач з ёй малады самец і самка. Пераляцеўшы да іх дарослы самец стварыў сям’ю. Зноў, паразмаўляўшы з паветрам, я стварыў яшчэ больш напоўнены прыемным маналог “Вялікая шчасліваць”. Ды яшчэ ўдалося стварыць невалічкую фотасессію, пасля якой маленькая стайка шулёнкаў адляцела ў прасторы над полем. Заставіўшы пасля сябе толькі прыемнае…
Праз некалькі кіламетраў гаспадарства давольных думак вакол мяне дапоўніў яшчэ адзін малады шулёнак. Ну і зусім стала добра ад назірання за парай пустэльг. Спачатку палюючых са слупоў ЛЭП, а потым заняўшыхся сапраўднымі гонкамі ў восеньскім, сонечным небе.
Вось такімі былі былі прыемныя дзьве гдзіны назірання за птушкамі. Сапраўдныя “сакаліныя”. З сваёй нечаканасцю і добрым зусім не восеньскім настроем.
Нашы гэта шулёнкі, це не нашы, не ведаю. Але сустрэча прыемная!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Kiolk - 17.09.2010 - 00:11
Шыкоўныя
Шыкоўныя фотаздымкі....
Асабліва самец-прыгажун...
Віншую з такой сустрэчай...
Каклі будзе магчымасць, дадай фотаздымкі мясцовасці, цікава зірнуць на гэтыя ўзгоркі.
Harrier - 17.09.2010 - 01:11
In reply to Шыкоўныя by Kiolk
Прыемныя здымкі! Я дарослага
Прыемныя здымкі! Я дарослага самца сокала-шулёнка яшчэ не бачыў - усё толькі самак і маладых...
Пара і сокалы ў палёце просяцца ў Галерэю.
Дарэчы, якога памеру саколку як пераможцу конкурсу рабіць?
Harrier - 17.09.2010 - 01:15
In reply to Прыемныя здымкі! Я дарослага by Harrier
Дарэчы, наконт балотных лунёў
Дарэчы, наконт балотных лунёў - на здымку птушка вельмі падобная на маладую - яны больш цёмна-карычневыя і з ярка-жоўтай або нават аранжавай галавой. Таму можа 8 з 9 ці нават усе 9 былі менавіта маладыя птушкі, а не самкі?
Feather - 17.09.2010 - 17:27
In reply to Дарэчы, наконт балотных лунёў by Harrier
Про монологи улыбнуло:)
Про монологи улыбнуло:) Душевный рассказ!
freelancer - 18.09.2010 - 20:42
In reply to Про монологи улыбнуло:) by Feather
оў... мая мара... класныя
оў...
мая мара...
класныя здымкі, малайчынка паляшук!!!!!!!!!!
aistok - 18.09.2010 - 22:23
In reply to оў... мая мара... класныя by freelancer
А можно уточнить, Цярухоускi
А можно уточнить, Цярухоускi район, это где в Гомельской области. Административного вроде нет такого, или я отстал от жизни географической? Просто вид редкий (кобчик) и хотелось точнее узнать место наблюдения.
Natura_list - 19.09.2010 - 00:00
In reply to А можно уточнить, Цярухоускi by aistok
До войны, вроде был район с
До войны, вроде был район с таким названием, и сельсовет! Сейчас там г.п. Тереховка, если не ошибаюсь, в Добрушском?
-paleshuk- - 19.09.2010 - 10:50
In reply to А можно уточнить, Цярухоускi by aistok
Так, трошкі не дакладна. Вось
Так, трошкі не дакладна. Вось прыкладна тое месца. Канешне Добрушскі раён.
-paleshuk- - 19.09.2010 - 10:54
In reply to Так, трошкі не дакладна. Вось by -paleshuk-
to Harrier: Можа быць і
to Harrier: Можа быць і маладыя, тут я магу памыліцца. Есць канешне спецыяльныя матэрыалы па вызначэнню. Паводле Collins напэўна так. А калі глядзець па L.Jonsson ык дарослыя...
Harrier - 19.09.2010 - 23:00
In reply to to Harrier: Можа быць і by -paleshuk-
Памыляцца ўсе можам. Галоўнае
Памыляцца ўсе можам. Галоўнае вычыцца і не памыляцца другі раз. Калі птушкі свежых колераў цёмна-карычневыя і галава больш жоўтая, чым светла-жоўтая, то гэта маладыя.
АВ (госць) - 20.09.2010 - 14:19
In reply to Памыляцца ўсе можам. Галоўнае by Harrier
ошибаться можно всю жизнь:)