Onlinе-трансляцыя VI Чэмпіяната Беларусі па спартыўнай арніталогіі.

  

   Вітаем на старонцы Online - трансляцыі 6 Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогі.

   Трансляцыя будзе ажыцяўляцца ў выглядзе выніковай табліцы з апошнімі дадзенымі і тэкставага рэжыма, ў якім будуць адзначацца ў храналагічным парадку ўсе дадзеныя атрыманыя ад каманд, а таксама тэхнічныя моманты і каментары журы. Праца табліцы пачынаецца з пачаткам чэмпіяната і будзе аднаўляцца па меры паступлення звестак ад каманд. Канчатковыя лічба відаў пабачаных камандай будзе паказана пасля заканчэння чэмпіяната (калі адтэлефануецца апошняя каманда).

На старонцы можна пакідаць каментары.

Сачыце за 6м Чэмпіянатам Беларусі  па спартыўнай арніталогіі разам з www.BirdWatch.by

 

 

            Табліца чэмпіяната (выніковая)

1 месца - "Dreamteam” 102 віды

2 месца - "Lintu" 94 віды

3 месца - "Тим-бай" 93 віды
   
    
    
    
   
    
   
   
   
   
   
 
 
 
 

Тэкставы рэжым:

 5.09:

Каманду-пераможцу "ў полі" і каментары наконт Бёдрэйсу можна будзе паглядзець сёння ў Навінах на канале ОНТ а 20.30 і на спадарожнікавым канале Белсат (анонс навінаў у 19.00, поўны фармат у 21.00)

16.48 - Канчатковыя вынікі, падведзеныя Журы:

 

1 месца - "Dreamteam” 102 віды

2 месца - "Lintu" 94 віды

3 месца - "Тим-бай" 93 віды

 

 

 

Віншуем пераможцаў!

15.40 - Папярэднія вынікі з якімі скончылі каманды, зараз журы працуе са спісамі, па сканчэнню працы будуць абвешчаны канчатковыя вынікі.

15.00 - Скончыўся чэмпіянат, усе каманды адтэлефанаваліся ў час. Папярэднія вынікі будуць праз 15 хвілін.

14.09 "Тим-бай" 90 від  - Вялікі грыцук рыбгас "Красная слабода"

13.56 "Dreamteam” 100 від - Белы бусел в. Казіміроўка

13.35 "Туракохартлауба" 70 від  - Чорны дрозд в. Дзівін

13.27 "Lintu" 90 від - Звычайная туркаўка

13.00 Каманда "Сябры ля багны" адказалася ад удзелу па прычыне не поўнай камплектацыі каманды.

12.47 "Aquila" 80 від - Звычайны асаед г. Мінск 

12.40 "Dreamteam” 90 від - Вялікая коўра ачышчальныя сажалкі г. Скідаль

12.39 “Трясогузка” 50 від - Вялікі баклан в. Беражаны

12.17 "Тим-бай" 80 від  - Лугавы свірстун в. Дзяніскава

12.14 "Rallus" 70 від - Качка-цыранка рыбгас "Днепрабугскі"

11.50 "Rallus" 60 від - Чорны бусел рыбгас "Днепрабугскі"

11.43 "Белые вороны". 40 від - Нырок сівак г. Горкі

11.43 "Raptors". 60 від - Жоўтая пліска в. Тэльма

11.32 "Lintu" 80 від - Кулік-цякун рыбгас "Волма"

11.29 "Туракохартлауба" 60 від  - Чорны бусел рыбгас  "Навасёлкі"

11.12 "Тим-бай" 70 від  -  Палявы верабей  рыбгас "Лактышы"

11.08 "Dreamteam” 80 від  - Шэрая варона г. Гродна

10.55 "Aquila" 50 від  -Палявы жаўрук в. Рудня

10.50 "Lintu" 70 від - Качка-свіцьва рыбгас "Волма"

"Rallus" 50 від - Чарнашыйная паганка рыбгас "Днепрабугскі"

10.27 "Тим-бай" 60 від  -  Балотны лунь рыбгас "Лактышы"

10.27 "Туракохартлауба" 50 від  - Кулік-цякун рыбгас  "Навасёлкі"

10.20 "Lintu" 60 від - Лыска рыбгас "Волма"

10.15 “Трясогузка” 40 від Малы грычун в. Русота

10.11 "Туракохартлауба" 40 від  - Лыска рыбгас  "Навасёлкі"

10.03 "Raptors". 50 від - Вялікі баклан рыбгас "Сакалова"

9.59 "Dreamteam” 70 від - Лугавы свірстун в. Свяцк

9.34 "Lintu" 50 від - Палявая падкаменка  

9.29 "Тим-бай" 50 від  -  Вясковая ластаўка  рыбгас"Лактышы"

9.27 "Белые вороны". 30 від - Канаплянка г. Місціслаўль

9.25 "Rallus" 40 від - Вялікі баклан в. Старадубцы

9.15 "Туракохартлауба" 30 від  - Шэрая чапля в. Навасёлкі

9.06  "Raptors". 40 від - Чорны дрозд ачышчальныя сажалкі каля Жабінкі

9.05 "Aquila" 50 від  - Баталён (8.50), 60 від - Чырвонавалёвік рыбгас "Волма"

8.55 “Трясогузка” 30 від - Вялікі дзяцел

8.49 "Dreamteam” 60 від - Пярэстая валасяніца в. Беражаны

8.41 "Rallus" 30 від - Сарока в. Дубіны 

8.36 "Lintu" 40 від  - Звычайны таўстадзюб в. Смілавічы

8.21 "Тим-бай" 40 від  -  Шпак рыбгас"Лактышы"

8.17 "Dreamteam” 50 від - Крапіўнік в. Беражаны

8.13 "Aquila" 40 від  - Берасцянка рыбгас "Волма"

8.12 "Rallus" 20 від  - Чорная жаўна в. Рудзец

8.08 "Lintu" 30 від  -Жоўтая пліска в. Карзуны

8.05 "Туракохартлауба" 20 від  - Сойка в. Антопаль

8.00 "Тим-бай" 20 від  -  Шызы голуб рыбгас "Лактышы", 30 від  -  Шэрая чапля рыбгас "Латышы".

7.58 "Raptors". 30 від - Нырок сівак в. Смуга

"Aquila" 30 від  -  Пячураўка-ценькаўка рыбгас "Волма"

7.41 "Dreamteam” 40 від - Леска-завірушка (Sylvia curruca) в. Беражаны

“Трясогузка” 20 від - Качка-крыжанка (Anas platyrhynchos)  в. Перасельцы

7.37 "Raptors". 20 від -  Cарока (Pica pica) в. Смуга

7.27 - "Белые вороны". 20 від -  Жоўтагаловы каралёк (Regulus regulus) г. Місціслаўль

"Lintu" 20 від  - Качка-крыжанка (Anas platyrhynchos) г. Мінск

"Aquila" 20 від  - Канаплянка (Carduelis cannabina) п. Азёрны

7.18 - “Dreamteam” 30 від - Арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla) каля в. Беражаны.

6.54 - “Dreamteam” 20 від - Вясковая ластаўка (Hirundo rustica) каля в. Беражаны. Таксама быў яшчэ адзін званок, але сувязь абарвалася.

6.20 -  Каманда "Белые вороны" падцвердзіла свой ўдзел. На пачатак чэмпіяната ў Гарадзенскай, Менскай, Гомельскай і Віцебскай вобласцях назіраеца дождж. У Гомельскай - ясна, Магілёўскай - воблачна.

6.04 - Патэлефанавала каманда "белая Трясогузка" і паведаміла, што яны пачынаюць.

6.00 - Пачатак 6 адкрытага чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі. Віньшую ўсіх. Адпаведна, пачатак онлайн трансляцыі.

5.54 - Патэлефанала каманда "Туракохартлауба" і спыталі колькі часу.

4.09

* Скончылася рэгістрацыя на 6 Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, у гэтым годзе ў ім прымае ўдзел 10 каманд. Прамая трансляцыя пачынаецца заўтра а 6 гадзіне раніцы.

* Зарэгістравалася яшчэ 5 каманд:

Каманда "Rallus". Месца старта- г. Кобрин.
Олег Кальченко (Беларусь) - капітан

Алла Кальченко (Беларусь)
Максим Дидковский (Беларусь)
Анатолий Пищик (Беларусь)

Каманда "Raptors". Месца старта- г. Брест.

Алексей Кивачук (Беларусь) - капітан
Элла Донцова (Беларусь)
Александр Минич (Беларусь)
Павел Малов (Беларусь)

Каманда  "Тим-бай". Месца старта- д. Будча, Ганцевичский р-н.
Андрей Абрамчук (Беларусь) - капітан
Марина Демешко (Беларусь)
Александр Сербун (Беларусь)
Александр Рак (Беларусь)

Каманда  "Белые вороны". Месца старта- г. Мстиславль.
Роман Шкабара (Беларусь) - капітан
Виталий Шендеров (Беларусь)
Александр Сидаренко (Беларусь)
Лариса Долбик (Беларусь)

Каманда "Сябры ля багны". Месца старта - г. Мстиславль.

Владимир Белошапко (Беларусь) - капітан
Роман Кочнев (Беларусь)
Роман Долбик (Беларусь)
Михаил Долбик (Беларусь)

2.09 - Зарэгістраваліся першыя "гарадзенскія" каманды:

Каманда “Трясогузка”
Месца старта: Гродна
Капітан: Мікалай Гулінскі
Чальцы каманды: Тацяна Смыкоўская, Георгій Гулеўскі, Аляксандра Чацьвярык - усе прадстаўляюць Беларусь.
Тэл.: +375-296 097797 (Алена)

Каманда “Dreamteam”
Месца старта: Гродна
Капітан: Håkan Örtman (Хокан Эртман) (Швэцыя)
Чальцы каманды: Lennart Carlsson (Ленарт Карлсан) (Швэцыя), Дзьмітры Вінчэўскі і Дзяніс Табуноў  (Беларусь)
Тэл.: +375 336 887589 (Дзьмітры)
 

 Зарэгістравалася трэцяя каманда "Туракохартлауба". Склад: Денис Китель (Беларусь) - капітан, Дмитрий Харкович (Беларусь), Юрка Бакур (Беларусь), Юрий Янкевич (Беларусь). Месца старта -д. Ліпава Кобрынскі р-н.

 
31.08  -Зарэгістравалася другая каманда - "Aquila". Склад: Семён Левый (Беларусь) - капітан, Валерий Домбровский (Беларусь), Геннадий Миндлин (Беларусь), Руслан Шайкин (Беларусь). Месца старта - г.Мінск.

Зарэгістравалася першая каманда - "Lintu" ("Птушка" - фін.) (пераможца 5га Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі). Склад: Krister Castren (Фінляндыя, Літва) - капітан, Pertti Uusivuori (Фінляндыя), Matti Lötjöne (Фінляндыя), Аляксандр Вінчэўскі (Беларусь). Месца старта - г.Мінск.

 

 

 

Comments

АV (госць) - 13.09.2009 - 20:55

только сейчас посмотрел видео с чемпионата. Чтоб чемпионы еще и на интервью во время соревнования отвлекались, такого даже предсставить себе не мог. Победа действительно заслуженная, молодцы. Но интересно, можно ли вокруг Гродно увидеть больше 102 видов птиц при тих условиях? Не помню сколько команда Плескайтиса/Якубовича видела.

Ну а што зробіш - дамовіўся з тэлебачаньнем - прыходзіцца даваць інтэрвію...

Не хацеў цяпер пісаць коратка, але раз ужо зайшла гаворка... На сажалках ля Беаржан супрацоўнікі Белсату патэлефанавалі мне якраз тады, калі Дзяніс пачуў удода. І калі я, дамовіўшыся пра сустрэчу ля палаца Валовічаў у Сьвяцку, адняў мабілку ад вуха, то ўбачыў радасных чальцоў нашай каманды, што ўсе пачулі новы від. І калі я троху разгублена заўважыў, што не пачуў удода, бо размаўляў з ТБ па тэлефоне, яны ўсе зараўлі (і мне падалося, што зусім не жартуючы...) - Трэба забіць тое тэлебачаньне!  Я ціха стаяў і слухаў гэтыя пагрозы і спадзяваўся, што ўдод упупне яшчэ разік... І вось, не прайшло і хвіліны, і я пачуў  яго выратавальны крык...

Ну а на інтэрвію мы патрацілі не больш за 10 хвілін. На ОНТ амаль нічога - больш на Белсат.

 Наконт трансляцыі...

Шмат цікавых заўваг, я думаю іх можна будзе рэалізаваць ужо на наступным бёдрэйсе. Праўда, як высветлілася, аднаму даволі складана за усім сачыць, таму напэўна лепшы варыянт, гэта 2 чалавека. 

Праўда склалася такое ўражанне, што сачылі адзінкі... Праўда па дадзеных статыстыкі было 4 наведванні з полшы і 9 з расеі, ды і па часу яны працяглыя, таму можна казаць, што суседзі таксама сачылі за хода...

Наконт лаціны, напачатку я спрабаваў, але аднаму гэта складана, таму я выраашыў апусціць гэты момант. Наконт выніковай табліцы, пастраюся яе зрабіцьь сёння + якая-ніякая статыстыка, набудача ўжо ёсць ідэя як гэта ўсё паскорыць, каб можна было пабачыць спісы праз некалькі гаааадзін. 

Ура пераможцам....

 Вельмі цікавым атрымаўся рэпартаж пра чэмпіянат на АНТ, яго можна паглядзець тут

 

Праўда ёсць некалькі заўваг, назова не зсім удалая...

Я налічыў прадстаўнікоў 3 краін, можа Krister Castren цягне адразу за двух, чорны бусел мантаж...

Сяргею вялікі дзякуй за такі якасны рэпартаж...

Цікавы момант, заўважце якога колеру вада на ачышчальных сажалках цукровага завода, праўда яна не так кідаецца ў вочы - яна барвовага колеру...

Аднім з чыннікаў перамогі Дрымціму, гэта адмысловыя майкі з лога чэмпіяна...

Ну і канешне спадабаўся момант з табліцай...

Можна пакуль і без банэраў. Хутка Сусьветныя дні назіраньняў за птушкамі - 3-4.10. Было б файна, каб Кіолк не менш прыгожы банэр  зрабіў. Ды яшчэ было б файна прадумаць табліцу для ўсіх рэгіёнаў, каб у яе можна было б дадаваць свае лічбы да розных відаў. Самастойна.

Ананім (госць) - 05.09.2009 - 18:11

насчет трансляции, еще позволю себе высказаться, мне кажется, участников она мало касается, конечно можно взять ноутбук и смотреть ее в поле, но необходимую инфу: кто впереди и сколько у них видов можно узнать и так, позвонив в офис по поводу очередной десятки. Огромный плюс, что сегодня можно увидеть все результаты (раньше ранее понедельника-вторника ничего на сайте не было), если бы были готовы и все списки, цены бы организатору не было. Еще не хотелось бы терять квалифицированного орнитолога и потенциальную команду для производства трансляции (их и так негусто), ее мог бы заполнять любой человек. Но мотивированный. _____________________ АВ

biot - 05.09.2009 - 19:03

In reply to by Ананім (госць)

Интересно почитать трансляцию нашего чемпионата, когда уже он закончился, и ты можешь позволить себе кружечку чая в теплой комнате. У нашей команды был компьютер с собой, но воспользоваться им во время беготни возможности не было. Уже по финишу мы смогли узнать результаты.

Я думаю, в будущем просто обязательно нужно проводить подобные вещи, и чуть больше их разрекламировать.

Еще раз поздравляю победителей (уже лично поздравлял по телефону)! Молодцы, гродненцы! Хороший отрыв, прекрасный результат. Надеюсь, погода вас не сильно помотала? Думаю, наши шведские друзья остануться довольными победой, ведь теперь они вошли в историю белорусской орнитологии и как победители чемпионата! Леннарт, Хоккан, так держать! 

Всем остальным командам и участникам: увидимся в следующем году!

Д.К.

Ананім (госць) - 05.09.2009 - 18:01

Я честно думал, что если шведы и сейчас проиграют, то 7й раз не поедут, а они победили с отрывом (так что и нам не обидно:-) и Гродну не изменили. Молодцы. Требуем реванша в 2010!-) АВ ПС мы вчера видели 100 видов, за день, сегодня не видели около 20 вчерашних. Ливень был где-то с полчаса (как раз на куликах), ну и моросило частовато. Если бы соревнования были в одном месте - было бы честнее конечно. Надо спонсора для чемпионата искать:-) Кстати какой-нибудь Рэтбул/Бурн любит всякие гонки, но им 24 часовые наверно больше понравятся.

Ананім (госць) - 05.09.2009 - 17:43

Віншуем пераможцаў і бронзавых прызёраў! дзякуй усім удзельнікам! цікава будзе паглядзець спіскі птушак, што бачылі іншыя каманды, мы бачылі многа цікавага. Каб не конкурс, дык многага і не бачылі бы. (Лапаноска- апошні від у нас)Шкада, што чэмпіянат такі кароткі, трэба рабіць 12 гадзін і не спяшыць назад, калі яшчэ можна глядзець птушак. Асабліва дасадна замежнікам якія ляцелі сюды на самалёце. Ад імя каманды "Лінту", АВ ПС трансляцыю трэба па максімуму дубляваць на англ., напрыклад што напісана ў шапцы, каб і замежой маглі пахвалявацца за сваіх родных. Апошнія віды не так цікава (па латыні было б добра прадубляваць), але яшчэ каб вызначылі цікавыя віды аддзельна.

Дзякуй усім за віншаваньні !

Асаблівая ўдзячнасьць чальцам нашай каманды, ПТУШКАМ і іншым камандам, арганізатарам і Журы - за выдатны Бёдрэйс!

Пра патэнцыйны выніковы Сьпіс відаў магу толькі дадаць, што ўчора мы адзначылі (не канцэнтруючыся на вераб'іных, а больш правяраючы патэнцыял розных месцаў) да 15.00 95 відаў з моцным дажджом з 6.00 да пр. 8.00 і слабым потым, а да 18ці адзначылі яшчэ 4 віды.

Цікавей іншае - сёньня мы не адзначылі каля 10-15 відаў з тых, што бачылі ўчора! І амаль у тых жа месцах мы былі.

Пра ан-лайн трансляцыю: гэта пакуль найлепшая ідэя, якую атрымалася рэалізаваць на нашым сайце (ну, акрамя ідэі стварэньня і вылучэньня адпаведных раздзелаў...). Дзякуй, Яўген!

Дзякуй за падтрымку і файны калаж! Спадзяюся, што і ты ўбачыш вандроўнага сокала і маладых шулёнкаў! Бёдрэйс быў проста супер! Акрамя птушак, вельмі пашанцавала з надвор'ем: дождж скончыўся як раз як мы пад'ехалі на сажалкі Азоту каля 6:20 і пачаўся як раз, як мы скончылі каля Баяр у 14:35.

 Анлайн трансляцыя супер !!!!

 Асабліва цудоўна назіраць за ўсім гэтым дзействам седзячы ў машыне ))))

 у той час як за акном ілье дождж, а твае сябры бегаюць з біноклямі пад зантамі  )))

мне пашчасціла паназіраць  як працуе каманда ў жывую, а таксама адсочваць працу іншых каманд у анлайне . . 

 

 Усім вялікае дзякуй і мае віншаванні пераможцам . .

P.S. (Усім хто назіраў за чэмпіянатам прывітанні ад каманды "Тім-бай")

Проста мабільная сувязь не паўсюль даступна ці вельмі шмат птушак, што нельга адарвацца...

Дадам час, калі яны адзначылі 50...