Нашы назіранні
19-06-2009: вдсх. Юбілейнае і яго навакольле.
20.06.2009 | HarrierСёньня ў нас са студэнтамі атрымаўся самы лёгкі маршрут. Каб яшчэ не халодны вецер з ранку, можна было б сказаць, што быў самы звычайны сонечны летні дзень. Так, звычайны, але не гэтым летам. Бо сёлета дні без дажджу можна пералічыць на пальцах адной рукі.
Чытаць далей
Што ж атрымалася цікавага ўбачыць? Для мяне прыемнай неспадзяванкай стала пярэстыя валасяніцы (новы від на фільміках), якія занялі сінічнік (?) перад паваротам на Юбілейнае. Пасьля экскурсіі я вярнуўся туды і за некалькі хвілін змог зьняць не толькі вылеты абодвух птушак з дупла (зьняць прылёты не пасьпяваў…), але і самку на адной з яе любімых прысад недалёка ад дуплянкі.Пустальгі ў Брэсце
19.06.2009 | biotНекалькі месяцаў назад змяніў свае места жыхарства ў Брэсце і перабраўся з Цэнтра на Кіеўку. Так выйшла, што стаў жыць каля інтэрнату, дзе ў прошлым годзе сябрамі Заходне-Палескага аддзялення АПБ былі ўсталяваны штучныя скрыні для пустальгі. Кожны дзень мог я назіраць, як сокалы разам лёталі, потым, як дарослыя птушкі прыносілі птушанятам ежу. Падыйшоў час кальцаваць малых.
Чытаць далей17-06-2009: Русота – Атака на гняздо перапёлкі
17.06.2009 | HarrierСёньня другі дзень вадзіў студэнтаў-другакурсьнікаў на практыцы. Ўчора капітальна змоклі ўсе – і зьверху (бо цэлы дзень ішоў споры дождж), і зьнізу – по прыйшлося хадзіць па размытых сельскіх і палявых дарогах. Сёньня пашанцавала, і 2 хвіліны дожджыку на пры канцы экскурсіі былі сустрэты шэлестам хутка апранутых накідак з цэлафану. Аднак насамрэч яны не спатрэбіліся.
Чытаць далей
Адзіным цікавым відам, які атрымалася адзначыць у нечаканым месцы – палявы сьвірстун на даху трансфарматарнай будкі у разьвілкі чыгункі і адыходу азотаўскага яе адгалінаваньня. Некалі (а можа і цяпер?) ў вентыляцыйнай адтуліне гэтай пабудовы штогод гнездавалі пустальгі, але сёньня адзначыць іх нам не пашчасьціла. За тое сьвірстуна ды іншых 50 відаў (за два дні) паглядзець і часам паслухаць атрымалася.15-06-2009: мой квадрат-2
15.06.2009 | HarrierЯк хутка ляціць час! Вось і праляцеў месяц з майго перашга візыту на квадрат каля Юзэфоўкі (падрабязьней гл. тут: http://www.birdwatch.by/naziranni/247 )
Чытаць далей
За гэты час тут адбыліся заўважальныя зьмены – люцэрна ўжо скошана, азімыя пшаніца і трыцікале падняліся і квітнеюць у полную сілу (менавіта ад гэтай пыльцы я сёньня некалькі разоў праціраў вочы, якія ўвесь час часаліся…). Толькі кукуруза, якая пераважая на большай частцы квадрату, расьце павольна і не паднялася больш за 15-25 см.
Адбыліся зьмены і ў птушыным складзе і колькасьці. Жаўрукоў, на першы погляд, засталося таксама шмат, як і месяц таму. А вось іншых птушак стала больш: жоўтых плісак, лугавых ерчыкаў і нават кнігавак. Шэсьць з іх з крыкамі ляталі нада мной, а яшчэ каля 40 птушак пераляталі шчыльнай групкай збоку. Аб’ядналіся ў групы па некалькі птушак і шчыгелы (новы від на квадраце), але маладых птушак я сярод іх не заўважыў.Могілкі Маларыты
10.06.2009 | biotПрыехаў дадому ў Маларыту. Сення здаваў экзамен, праз некалькі дзен зноў тое самае, таму глядзець на птушак атрымоўваецца не вельмі часта і часцей запланавана, чым выпадкова. Калі ж сустрэчы загадзя не плануеш, усе значна цікавей!
Не гледзячы на тое, што зараз летняя пара, я такі умудрыўся захварэць і зараз размаўляю “праз нос”, тэмпературу (напэўна, няма такога слова ў беларускай мове, прабачце!), вяду бойку з галаўным болем і ў вогуле адчуванне не з лепшых, якія мне давадзілася адчуваць...
Чытаць далейГрайна, 06-06-2009: Першыя з сёлетніх ўлікаў вяртлявай чаротаўкі
07.06.2009 | HarrierПершы за доўгі час дзень без дажджу было вырашана прысьвяціць улікам вяртлявай чаротаўкі на ТВП “Гарадзенская Сьвіслач” (=Грайна). Калі ж быць больш дакладным – нават не дзень, а вечар. Бо адпаведна з асаблівасьцямі біялёгіі гэтай птушкі, самцы якой сьпяваюць звычайна ўвечары, падлічваць іх трэба менавіта па песьні, пачынаючы за адну гадзіну да захаду сонца і заканчваць адну гадзіну пасьля.
Чытаць далейРыбгас "Трэмля"
07.06.2009 | PandionСення з раніцы яшчэ быў на рыбгасе "Трэмля" што ў Петрыкаўскім раёне Гомельшчыны. Рыбгас не вельмі буйны, калі параўноўваць напрыклад з "Белым" ці "Чырвонай слабадой", дзе я зараз і знаходжусь. Але на яго ставах можна паназіраць шмат за якімі рэдкімі птушкамі. Есць у яго і свае адметнасці. Ізюмінкай "Трэмлі" з'яўляецца марадунка Xenus cinereus, гэтаксама як напрыклад луток для "Белага".
Чытаць далейРыбгас "Чырвоная Зорька"
04.06.2009 | PandionСення праводзіў улікі на ставах рыбгаса "Чырвоная зорька" што ў Жыткавіцкім раёне. 2/3 ставаў не вельмі цікавыя, мабыць зза таго што іх спачатку патравілі раундапам, потым частку расліннасці выкасілі, а некаторыя пруды увогуле пабаранавалі. Акрмя таго яны да гэтай пары запоўнены толькі на палову . . .
Чытаць далей30-05-2009: сажалкі “Азота” ў Беражанах – гогалі і чорныя буслы
31.05.2009 | HarrierПасьля абеду ўпершыню на амаль сваёй машыне мы дабраліся на Беражаны. Разам з Сарокай і Перавозчыкам, з двума трубамі і шчанючком вырушылі на птушак. Аднак надвор’е было дзіўным. Сьпякотнае сонца рэзка зьмянялася на хмары, моцны вецер і дождж. За прыкладна 2 гадзіны там прайшлі 2 моцных і 10-15 дробных дожджычкаў. Таму ў пачатку другога моцнага дажджу ўсе, акрамя мяне вярнуліся ў машыну, і я працягваў назіраньні ўжо адзін.
Чытаць далейДык што ж ядуць шпакі?
29.05.2009 | HarrierУ папярэднім назіраньні я далучыў кадр з фільміка са шпаком, які трымае нешта незразумелае ў дзюбе. Тут дадаю больш здымкаў, каб было лягчэй вызначыць - што ж гэта? Загадзя дзякую за камэнтары-здагадкі.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ