30-05-2009: сажалкі “Азота” ў Беражанах – гогалі і чорныя буслы

    Пасьля абеду ўпершыню на амаль сваёй машыне мы дабраліся на Беражаны. Разам з Сарокай і Перавозчыкам, з двума трубамі і шчанючком вырушылі на птушак. Аднак надвор’е было дзіўным. Сьпякотнае сонца рэзка зьмянялася на хмары, моцны вецер і дождж. За прыкладна 2 гадзіны там прайшлі 2 моцных і 10-15 дробных дожджычкаў. Таму ў пачатку другога моцнага дажджу ўсе, акрамя мяне вярнуліся ў машыну, і я працягваў назіраньні ўжо адзін.


    На першай сажалцы ад нашай таблічкі “ОХОТА запрещена!” аказалася найбольш качак: 7-8 самак гогаля, дзьве з іх з вывадкамі па 10 качанятаў, самец чубатага нырка і колькі крыжанак. Да іх дадаліся 2 лебедзя-шыпуна. Далей было менш цікава – яшчэ 2-3 самкі гогаля, дзьве з іх з вывадкамі – адна з прыкладна дзьвюхтыднёвымі, і адна на “сваёй” сажалцы з зусім малымі толькі 2ма птушанятамі.
Кулічкоў амаль не было: за выключэньнем 5 цякуноў, усе былі мясцовыя: малыя зуйкі і кнігаўкі, адна з якіх сядзела амаль па цэнтру крайняй сажалкі на гняздзе.
    Шматлікія вераб’іныя не вельмі жадалі здымацца, таму абыйсьці сажалкі атрымался параўнальна хутка. З лесу за сажалкамі выляцелі 2 чорных і адзін белы бусел, пачалі кружляць і селі недзе бліжэй да дарогі. Як аказалася, чорныя сядзелі на другой сажжалцы з вадой у дркгім радзе – менавіта там цяпер файныя косы для кулічкоў і купаньня шпакоў.
Аднак зьняць іх не атрымалася – яны ўзьняліся ў паветра як раз тады, як я іх заўважыў.

На здымках:
малы зуёк (зьверху)
самкі гогаля з малымі
качка-сьвіцьва самец
кнігаўка на гняздзе
стрынатка-чаротаўка самец
чаромашнік сьпявае
чорны бусел
 

Фотаздымкі