Спіс птушак Нідэрландаў дасягнуў 500 відаў

Wed, 03/09/2011 - 14:27 | Harrier

Нідэрландская асацыяцыя бёдуотчараў (Dutch Birding Association) абвясціла пра цікавы вынік – пасля прыняцца да ўвагі апошніх таксанамічных зменаў для некаторых відаў птушак і мінулагодніх рэгістрацый, агульная колькасць дзікіх відаў птушак, адзначаных у дзікай прыродзе на тэрыторыі і ў прыбярэжных водах гэтай невялікай еўрапейскай краіны за апошнія 200 год дасягнула роўна паўтысячы!

Ў мінулым годзе ў Спіс дадаліся:

ўсходняя туркаўка Oriental Turtle Dove (Streptopelia orientalis), попельны кулік-селянец Grey-tailed Tattler (Tringa brevipes) і амерыканскі вадзяны дрозд (леска) Northern Waterthrush (Parkesia (Seiurus) noveboracensis).


Акрамя гэтага, некаторыя былыя падвіды цяпер атрымалі відавы статус:
Стэпавая чайка Steppe Gull Larus barabensis выведзена з Heuglins Gull L heuglini
Крычка Кабота Cabot's Tern Sterna acuflavida выведзена з пярэстаносай крычкі S sandvicensis
Светлая ластаўка-зямлянка Pale Martin Riparia diluta выведзена з ластаўкі-зямлянкі R riparia
Відавы статус Азорскага шпака Azores Starling Sturnus vulgaris granti пакуль абмяркоўваецца.
Гэтыя і некаторы я іншыя такаснамічныя змены больш падрабязна абмяркоўваюцца тут: www.tinyurl.com/dutchchanges


Апошнія змены ў назвах птушак на нідэрландзкай мове разам са Спісам Птушак Заходняй Палеарктыкі (Еўропы, Паўночнай Афрыкі, і заходняй часткі Бліжняга Ўсходу) змешчаныя на сайце Dutch Birding Association (www.dutchbirding.nl). Назвы відаў і падвідаў на галандзкай, ангельскай і лацінскай мовах пададзеныя адпаведна з правіламі Галандзкага камітэту па сістэматыцы птушак Dutch committee for avian systematics (CSNA) і выкарыстоўваюцца ў часопісе Dutch Birding.
Цікава, што самы актыўны галандзкі бёдуотчар бачыў у сваёй краіне ажно 458 відаў птушак!


Здымак з www.peteralfreybirdingnotebook.blogspot.com 
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
В Беларуси 320 видов птиц. Протокол заседания БОФК от 12 января 2011 г.

У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў

Дзевяць новых відаў птушак для Амерыкі