Я праходзіў побач з вялікай клумбай і заўважыў на ёй матыля паўлінава вока (Inachis io), які пералятаў з кветкі на кветку. Аднаго кадра мне паказалася замала і я пачаў наводзіць рэзкасць на матыля на яго другой кветцы і заўважыў, што на ёй ужо сядзіць нехта іншы, а менавіта самка звычайнага крыжавіка (Araneus diadematus).
Матыль складваў і раскладваў крылы, круціўся побач з ёй, а яна нават не варухнулася. Бо здабыча села яўна не туды.
Гродна, 16-09-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 19.09.2026 - 08:28
Такія ўжо паводзіны ў павука…
Такія ўжо паводзіны ў павука: здабыча павінна патрапіць у сетку, пра што "паведаміць" павуку сігнальная нітка, якую павук працягнуў ад цэнтра сеткі да сябе. Цікавае назіранне.
Harrier - 19.09.2026 - 08:37
Дзякуй! Так, ёсць праграма…
Дзякуй! Так, ёсць праграма дзеянняў, якая ў гэты раз не спрацавала.