Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Канвеер з ежай

Хаця б аднойчы у сезон размнажэння (а ў некаторых відаў нават і 2 ці 3 разы) наступнае час, калі абодва з бацькоў толькі і робяць, што шукаюць, ловяць-збіраюць і адносяць ежу сваім птушанятам. Або і чужым, але ў сваім гняздзе.

Не выключэнне і стрынаткі-чаротаўкі (Emberiza schoeniclus). Гэтыя здымкі зроблены каля гнязда з ужо падрослымі птушанятамі, ім ужо непатрэбны дагляд дарослых на гняздзе, а патрэбна шмат ежы, часта і рэгулярна. І бацькі стараюцца гэтую патрэбу задаволіць, збіраючы навокал усё, ўто шавеліцца адпаведнага памеру.

Гродзенскі раён, 03-06-2021

Аўтар - Сяргей Чарапіца

Каментары