Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Еўрапейскія ўюркі: Новая пара

Трошкі больш за тыдзень таму я пісаў тут пра перападзел гнездавых тэрыторый  у еўрапейскіх уюркоў (Serinus serinus) пасля таго, як першы вывадак хутчэй за ўсё ўжо выляцеў з гнёздаў і не патарабуе больш апекі ці то абодвух бацькоў, ці то самцоў.

І вось чаканы (ці нечаканы?) працяг той гісторыі - пагоні аднаго самца за другім працягваліся, з песнямі аднаго ці абодвух - тут цяжка ўпэўнена сказаць. Прычым часам яны адбываліся на былой 'памежнай' бярозе. Але раптам на ўжо саспелым насенні 'пастушай торбы' я ўбачыў пару ўюркоў! І самец, і самка кушалі побач, нікуды не спяшаючыся, а потым пераляцелі - таксама абодва і таксама побач, на падобную на рапс расліну :Descurainia sophia.

https://youtu.be/jEVOShd3ATo

 

https://youtu.be/mG5yiInjB2Q

Стала зразумела, што прынамсі адзін з самцоў тут або захаваў папярэднюю партнёрку, або знайшоў новую. На новай тэрыторыі, якую заняў.

Чакаем на другі вывадак у гэтым сезоне?

31-05-020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі