Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Еўрапейскія ўюркі: Перападзел тэрыторый

Тыя птушкі, якія ляцелі да нас з зімовак у Азіі і параўнальна нядаўна вярнуліся, актыўна спяваюць на сваіх гнездавых тэрыторыях.

А вось у большасці вераб'іных, якія нікуды не адляталі або вярнуліся з зімоўкі да мая, ужо выляцелі або хутка выляцяць птушаняты. Таму тыя з дарослых птушак, якія могуць і хочуць зрабіць другую спробу ў гэтым сезоне, як раз яе пачынаюць - спяваюць ізноў , шукаюць новага партнёра ці стараюцца ўтрымаць папярэдняга. Ну і пра змены ў сваёй старой - і будучай - тэрыторыі варта падумаць!

Як раз гэта я і назіраю апошнія дні ў паводзінах двух (?) самцоў еўрапейскага ўюрка (Serinus serinus).

Да гэтага мяжой для іх гнездавых тэрыторый яўна 'служыла'  самае высокае ў наваколлі дрэва - бяроза. Час ад часу яны прыляталі на яе вяршаліну з супрацьлеглых бакоў і спявалі непрацяглы час. А потым адляталі займацца сваімі птушынымі спарвамі да сябе. Напэўна, ніхто з самцоў не меў сілаў і ахвоты ўключаць яе выключна ў сваю тэрыторыю і пастаянна адстойваць ад суперніка, але пазначыць як мяжу - гэта ж не так цяжка.

https://youtu.be/m6wxXgQKzSM

https://youtu.be/NialDiYYH0g

І вось сытуацыя змянілася - пачаліся яўныя сутычкі - самцы паачлі прылятаць адзін за адным і адбываюцца пагоні, а нябачная мяжа паміж тэрыторыямі 'новых' пар змясцілася ўжо за бярозу, метраў на 30 і цяпер праходзіць па будынках былога Гарадзенскага бвовара - адзін з самцоў спявае там з правадоў.

А так і самцы, і самкі амаль незаўважна харчуюцца апошні месяц насеннем дзьмухаўцоў - як, дарэчы, і іншыя насеннеядныя нашы віды: зелянушкі, канаплянкі, шчыгелы ды абодва віды вераб'ёў.

красавік і май 2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі