Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Сінія сініцы і піжма

сіняя сініца

Здаецца, піжма (Tanacetum spp.) першую палову восені адной з апошніх радуе вочы ярка-жоўтымі кветкамі, а потым неяк незаўважна яны знікаюць і ператвараюцца ... ў пляцоўкі з насеннем. Якое, як аказалася, любяць сінія сініцы ((Parus) Cyanistes caeruleus).

Не помню, каб бачыў па-за назіраннямі за вывадкамі, каб сініх сініц у тым самым месцы было адначасова больш двух (ці пары) птушак. Так атрымалася і з насеннем піжмы, якое на беразе Нёмана ўважліва і няспешна, круцячыся ў любых патрэбных напрамках для больш зручнага спажывання, елі дзве сінічкі. 

21-10-2025, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі