Як аказалася, не ўсе чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) пасля амаль месяца харчавання насеннем дзьмухаўцоў адразу 'перайшлі' на харчаванне вельмі падобнымі, толькі значна большымі 'парашуцікамі' казлабароду Але гэтая пара птушак, якая вельмі хутка з'ядала насенне іншай расліны, напэўна была выключэннем, бо ні раней, ні пазней ніякіх шчыгелаў на іх я не сустрэў.
Памер жа насення быў такі, што птушкі маглі вельмі хутка есці яго ядомую частку цэлымі серыямі:
Ну і як у іншых выпадках, калі адчувалі небяспеку, шчыгелы зляталі на бліжэйшыя да абранага месца харчавання кусты або дрэвы, каб перачакаць і калі атрымаецца - вярнуцца і працягнуць свой сняданак ці абед.
Гродна, 13-06-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ