Хаця там, дзе была магчымасць і дзьмухаўцы раслі доўга і таму іх насенне паспела толькі на прыканцы мая, чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) знаходзілі і ахвотна елі іх ‘парашуцікі’, аднак усё добрае некалі заканчваецца. Нават калі яно цягнулася ажно з канца красавіка – гэта значыць, каля месяца.
Але як раз у гэты час падаспела замена – паспела насенне ў лугавога (?) казлабарода (Tragopogon pratensis), які мае вельмі падобныя на дзьмухаўцовыя пушыстыя шарыкі. І хаця казлабароды не тaкія ж шматлікія і шырокараспаўсюджаныя, але яны ‘бяруць’ не колькасцю насення – вельмі падобных ‘парашуцікаў’, а іх велічынёй. Таму і любяць іх шчыгелы яўна не менш:
Пасля пачатку ‘сезону казлабародаў’, амаль штодня бачу шчыгелаў, якія харчуюцца на іх. І амаль заўсёды гэта пары птушак – больш вачэй і вушэй для хуткай і адпаведнай рэакцыі на небяспечную сытуацыю. І не менш важна, што і партнёр для другога гнездавання ў гэтым сезоне застаецца пад пастаянным наглядам)
Гродна, 08-06-2023
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 26.06.2023 - 16:20
Прыемна назіраць за іх…
Прыемна назіраць за іх кармленнем. Як яны ўмела дастаюць пухнатыя шарыкі, спрытна перамяшчаюць сцяблінку дзюбай, і адкусваюць насенне! Прафесіяналы! Цікавае назіранне і здымкі.
Harrier - 26.06.2023 - 19:53
Дзякуй! Так, прафесіяналы -…
Дзякуй! Так, прафесіяналы - дакладная для іх назва.
arktous - 28.06.2023 - 10:42
В динамике (на видео) …
В динамике (на видео) смотрится совсем иначе - процесс поедания семян быстрый. На фото - это "курильщик" с длинной сигаретой.
Harrier - 28.06.2023 - 11:46
Так, ядуць яны вельмі…
Так, ядуць яны вельмі спраўна - як на канвееры. Галоўнае - знайсці расліны на адпаведнай стадыі і акуратна 'адкрыць' іх.