Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чарнагаловыя шчыгелы: Даеш новыя, вялікія дзьмухаўцы!

чорнагаловы шчыгел

Хаця там, дзе была магчымасць і дзьмухаўцы раслі доўга і таму іх насенне паспела толькі на прыканцы мая, чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) знаходзілі і ахвотна елі іх ‘парашуцікі’, аднак усё добрае некалі заканчваецца. Нават калі яно цягнулася ажно з канца красавіка – гэта значыць, каля месяца.

Але як раз у гэты час падаспела замена – паспела насенне ў лугавога (?) казлабарода (Tragopogon pratensis), які мае вельмі падобныя на дзьмухаўцовыя пушыстыя шарыкі. І хаця казлабароды не тaкія ж шматлікія і шырокараспаўсюджаныя, але яны ‘бяруць’ не колькасцю насення – вельмі падобных ‘парашуцікаў’, а іх велічынёй. Таму і любяць іх шчыгелы яўна не менш:

Пасля пачатку ‘сезону казлабародаў’, амаль штодня бачу шчыгелаў, якія харчуюцца на іх. І амаль заўсёды гэта пары птушак – больш вачэй і вушэй для хуткай і адпаведнай рэакцыі на небяспечную сытуацыю. І не менш важна, што і партнёр для другога гнездавання ў гэтым сезоне застаецца пад пастаянным наглядам)

Гродна, 08-06-2023

Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі   

Каментары

Прыемна назіраць за іх кармленнем. Як яны ўмела дастаюць пухнатыя шарыкі, спрытна перамяшчаюць сцяблінку дзюбай, і адкусваюць насенне! Прафесіяналы!  Цікавае назіранне і здымкі.