Дакументацыйныя здымкі
І раней атрымлівалася бачыць і нават часам здымаць як вялікія савукі (Mergus merganser) пазяхаюць. Параўнальна доўгая дзюба і зубападобныя вырасты ў ёй робяць гэты працэс незвычайным, колькі б разоў гэта ні бачыў.
Але вось пазяханне разам з 'праверкай' ёмістасці рта давялося назіраць сёлета ўпершыню. І, як гэта часта бывае з назіраннямі птушак, на наступныя разы каб убачыць гэта ўжо не прыйшлося доўга чакаць. Аказалася - што лагічна, што так робяць і самцы, і самкі.
І яшчэ давялося прысутнічаць пад час бурнай практычнай праверкі, калі адна з самак злавіла параўнальна вялікага вокуня (Perca fluviatilis). Праглынуць рыбу такога памеру незаўважна для іншых савукоў было немагчыма і яны кінуліся ёй 'на дапамогу'. Таму самцы давялося не толькі спрабаваць хутка праглынуць здабычу, але і адначасова ўцякаць па вадзе ад няпрошаных дапамошнікаў. Хутчэй за ўсё вокунь актыўна супраціўляўся і падымаў свой калючы спінны плаўнік, таму самцы прыйшлося ўжо амаль праглочаную рыбу 'вяртаць' і спрабаваць пад час уцёкаў праглынуць яе зноў. І гэта атрымалася (толькі) з трэцяга разу, прычым на ўсё пра ўсё ёй спатрэбілася толькі некалькі секунд.
Вось так і пашанцавала ўбачыць для чаго савукі правяраюць магчымасць сваіх мышцаў у роце.
31-10, 01 і 09-11-2026, Нёман у Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 12.11.2026 - 21:59
Не ведаў клопату акунь, ды…
Не ведаў клопату акунь, ды савук раззявіў страшны свой зяук)