Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Першае насенне. Частка 1: зелянушкі +

Першым насеннем, якое паспела ў нас сёлета і яшчэ толькі ў адным месцы, стала нейкая дробная вяроніка з малюсенькімі блакітнымі кветачкамі. Месца гэтае знаходзіцца на даволі стромым схіле з заходняй экспазіцыяй недалёка ад Нёману. Там я і заўважыў пару зелянушак (Carduelis chloris), якія з хвіліну спачатку прыглядалася наваколлю, а потым з задавальненнем хвілін 5 харчаваліся свежым насеннем. Разам прыляцелі і разам адляцелі.

Мінулай вясной першыя насеннеядныя птушкі з сярэдзіны красавіка ўжо елі не толькі першыя плодзікі той жа вяронікі, але трушчылі і першыя спелыя дзьмухаўцы! А гэтая позняя і халодная вясна стварыла нават больш праблем насеннеедным відам, чым насякомаедным (

Цікава, што на наступны дзень у тым жа месцы на схіле ела тую ж дробную вяроніку пара канаплянак (С. cannabina) - самец якой на апошніх здымках выбірае што больш спелае побач з ім.

27 і 28.04.2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.