Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Першае насенне. Частка 2: еўрапейскя ўюркі

Пасля таго, як зелянушкі і канаплянкі знайшлі толькі адно месца са спелым насеннем на крутым схіле каля Нёмана, было ўжо толькі справай часу, калі туды ж прыляцяць есці гэтае насенне вяронікі і іншыя амаль выключна насеннеядныя птушкі. А менавіта - еўрапейскія ўюркі (Serinus serinus).

https://youtu.be/lpewd0lTLDg

Усяго там было 3 ўюрка, хутчэй за ўсё самец і дзве самкі. Харачаваліся яны насеннем каля 10 хвілін, а потым адляцелі па сваіх іншых справах:

https://youtu.be/G1Or9v3hZ_o

Цікава, як выдатна іх маскіруе здавалася б параўнальна яркая афарбоўка. Пасля таго, як апусціш камеру каб пераставіць на іншы рэжым здымак, было вельмі цяжка знайсці ўюркоў ізноў, хаця прыкладна былі вядомы 1-2 квадратных метры дзе яны харчаваліся сярод расліннасці.

Гродна, 30-04-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.