Дакументацыйныя здымкі
Форма і памеры дзюбы - вельмі важныя для выбару птушкай ежы. Справа тут у тым, што адной дзюбай будзе зручней лавіць дробных безхрыбетных, а іншай - даставаць (дробнае) насенне.
Аднак ёсць птушкі, якія спрабуюць рабіць і першае, і другое. Найперш, гэта розныя віды сініц. І дзюба ў іх не вельмі падоўжаная як у насякомаедных відаў, і не вельмі тоўстая і моцная - як у зернеядных.
Таму і назіраць, як сінія сініцы (Parus) Cyanistes caeruleus) дастаюць зусім невялікае памерамі насенне аслінніка цікава - як мага глыбей засоўваюць голаву з кароткай дзюбкай у келішачак з насеннем, і калі яно там яшчэ ёсць - дастаюць па аднаму.
Вось другая сінічка з групы ўбачыла, што першaя ўжо дастала малюсенькую семку, таму прыляцела на тую ж сухую сцябліну, села вышэй і падняўшы пер'е на галаве, прагнала таварку на іншы асліннік, стала шукаць там насенне сама. І паспяхова!
14-10-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ