Вось такі цудоўны аншлаг з'явіўся нядаўна на калоніі шчуркі-пчалаедкі, што пад Міханавічамі ў Мінскім раёне. Рэспект усім, чые імёны і лагатыпы адлюстраваны на ім, ну а самім пчалаедкам - здароўя, багацця і шчасця ў асабістым жыцці!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 24.07.2018 - 23:50
На жаль, такі кар'ер шчуркам…
На жаль, такі кар'ер шчуркам доўга не паслужыць. Вельмі палогі схіл ужо праз год-два пачне парастаць расліннасцю і птушкі кінуць свае норкі. У нас падобным чынам было ў пойме Свіслачы. Колькасць птушак зменшылася да адной пары, а потым і та знікла.
zuyonak - 25.07.2018 - 00:22
In reply to На жаль, такі кар'ер шчуркам… by Harrier
Можа і не ўсё так кепска -…
Можа і не ўсё так кепска - гнёзды ў асноўным знаходзяцца ў левай частцы кар'ера, на амаль адвесным схіле. Яна добра відаць на здымку. А астатняя, больш палогая частка схіла так, пакрысе зарастае. Гэта таксама відаць. На ёй дзесьці тры-чатыры норкі, ды і ластавак там няма.
Harrier - 25.07.2018 - 00:27
In reply to Можа і не ўсё так кепска -… by zuyonak
Спачатку прападаюць ластаўкі…
Спачатку прападаюць ластаўкі-зямлянкі, а за імі - шчуркі.
Не хачу быць Касандрай, але хутчэй за ўсё так і будзе (
zuyonak - 25.07.2018 - 12:21
In reply to Спачатку прападаюць ластаўкі… by Harrier
Ну, час пакажа. Тут яшчэ…
Ну, час пакажа. Тут яшчэ трэба ўлічваць, што ў нас від знаходзіцца на мяжы гнездавога арэала, што таксама не спрыяе стабільнасці.
Harrier - 25.07.2018 - 14:27
In reply to Ну, час пакажа. Тут яшчэ… by zuyonak
А вось з гэтым не так усё…
А вось з гэтым не так усё кепска - па ўсіх краінах Еўропы, дзе раней былі спарадычныя або нешматлікія выпадкі гнездавання, адзначана яўнае павелічэнне колькасці. Загнездавалі шчуркі нават у Вялікабрытаніі. Так што ў нас гэта хутчэй проста змена менш прыдатных кар'ераў на больш прыдатныя і бяспечныя для гнездавання.