Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Хто тут есць?

06.12.2012 - 13:12 | biot

На маіх вачах сычык заляцеў у скрыню, што некалькі гадоў таму я вешаў для сініц. Вось такі здымак атрымаўся.

Pygmy Owl in the nestbox for tits.

Залессе, Белавежская пушча

Photo by Denis Kitel

Каментары

Вот какие новости достойны первых полос! Не какие-то "Британец сфотографировал сову-агорафоба", а "Белорус сфотографировал неграмотного воробьиного сыча!". Классный снимок, Денис -- молодчина! Посветлее чуток, цены б этому кадру не было б!

Каб так цікава "раскруціць" гэты здымак, трэба быць журналістам:)

Можа і ўбачым праз нейкі час у СМІ выкарыстаньне гэтай выдатнай ідэі?

Увечары сычык вярнуўся на тую самую яблыню, дзе я яго назіраў раніцай. Ен зусім мяне не баяўся і падпускаў на 2-3 метры. Нажаль, вечарэла, і фотаздымкі толькі такой вось якасці.

Я прапанаваў яму мышак у клетцы і, як толькі адыйшоў на 10 метраў, сычык задзергаў хвосцікам і кінуўся на клетку. Потым вярнуўся назад на дрэва, не разумеючы, чаму не злапаў мышу. Каля гадзіны я назіраў за ім, пералятаючым па весцы з дрэва на дрэва ў пошуках, безумоўна, маіх акальцаваных сініц і вераб'еў.

 Нават сярод іншых соваў гэта - прыгажун!

Як будзе магчымасьць, можа паспрабаваць відэа зьняць? Звычайна на яго трэба менш святла, чым на фотку. Тым больш праз трубу - нават з 15-20 м сычык быў бы на ўвесь кадр!