Дата назірання
Месца Назірання
вадасховішча ў в.Карозічы, Гродзенскі раён і вобласць
Не менш 10 ad.чаек харчаваліся над вадой вадасховішча - учора-сёння выляцелі мільёны камароў.
Сёмая рэгістрацыя для 2016 году.
Кропка назірання
53.492966173926604 24.03761252760887
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
aistok - 10.05.2016 - 09:57
Hydrocoloeus
Hydrocoloeus
biot - 10.05.2016 - 11:18
In reply to Hydrocoloeus by aistok
Як па мне, дык малую чайку…
Як па мне, дык малую чайку трэба выкрэсліць з відаў Клуба200. Даволі звычайны від падчас міграцыі.
vogelfrei - 10.05.2016 - 11:28
In reply to Як па мне, дык малую чайку… by biot
а заодно поручейника,…
а заодно поручейника, морскую чернеть, чеграву - и белой лазоревке пинок!
biot - 10.05.2016 - 12:22
In reply to а заодно поручейника,… by vogelfrei
Согласен! Давно пора!
Согласен! Давно пора!
Harrier - 10.05.2016 - 13:24
In reply to Согласен! Давно пора! by biot
Віды, якія адзначаюцца менш,…
Віды, якія адзначаюцца менш, чым па разу ў год у сярэднім на назіральніка з Клубу - гэта звычайныя віды?)
Тады ў нас незвычайныя назіральнікі, раз іх не бачаць)
Белая сініца - іншая справа: гэта амаль адзіны від, якім мы можам і прыцягваем замежных бёдуотчараў. Рэгулярныя паведамленні ў стужцы Клуба200 - гэта рэальная магчымасць прыцягваць да сябе ўвагу. Навошта ж сячы сук, на якім сядзіш або можаш сесці?
biot - 10.05.2016 - 18:07
In reply to Віды, якія адзначаюцца менш,… by Harrier
Такія віды, як малая чайка,…
Такія віды, як малая чайка, адзначаюцца рэгулярна, таму і не кожны пра іх гаворыць. Заехаць зараз на любую сажалку - там будзе зараз летаць малая чайка. Вось калі б зімовая рэгістрацыя - гэта б было цікава!
Тое ж з паручайнікамі: гняздуюцца ў Тураве, рэгулярна ляцяць праз ачышчальныя, рыбгасы і г.д.
А наконт белай сініцы дык адразу ўсе ясна: яе рэгістрацыі былі б цікавымі па-за межамі гнездавога арэала, напрыклад, як калісьці ў Брэскім і Маларыцкім р-нах. І мне здаецца, што Клуб200 не мае пад сабой мэту прыцягваць замежных бердвочараў. У гэтым выпадку трэба віды выкрэсліваць.
Harrier - 10.05.2016 - 18:21
In reply to Такія віды, як малая чайка,… by biot
У Тураве шмат хто гняздуе і…
У Тураве шмат хто гняздуе і праз яго рэгулярна ляціць. Але інфармацыі адтуль рэгулярнай няма і я б не ківаў на тое, "што ў Тураве". Тым больш не ўсе ў Тураве жывуць)
Ляціць больш-менш рэгулярна праз нас многае, і нават тыя віды, якія ў нас дагэтуль не зарэгістраваныя. Колькі паручайнікаў рэгіструецца штогод? Падыміце назіаранні за мінулыя гады і паглядзіце. Тое самае з малымі чайкамі. А тое, што нікуды незаносіцца насамрэч не існуе, ці існуе толькі для ўладальніка асабістых запісаў.
Клуб200 мае развіваць бёдуотчынг між іншым. Замежныя бёдуотчары ў Беларусі перашкаджаюць у гэтым?
biot - 10.05.2016 - 20:34
In reply to У Тураве шмат хто гняздуе і… by Harrier
Птушкі мабільныя, а Клуб200 …
Птушкі мабільныя, а Клуб200 - нейкі "савецкі саюз" з нязменнымі законамі. Калісьці, магчыма (я такіх часоў не памятаю), малая чайка і была рэдкасцю. Я пра яе не паведамляў, бо бачыў кожны год па некалькі разоў. Паручайнікі ў апошні час сталі таксама сустракацца значна часцей. Для такіх відаў есць "знакамітая" флора-фаўна - у той сметнік і трэба віды кідаць гэтыя. А Клуб200 павінен працаваць дзеля сапраўдных рэдкасцяў. І тут бы я раіў у залежнасці ад дынамікі відаў рабіць тыя ці іншыя змены. Чырвонагаловы каралек за апошнія гады стаў амаль што звычайным відам у адпаведных біятопах на поўдні і захадзе краіны. Я толькі ў гэтым годзе знайшоў больш за 10 тэррыторый! 10 - гэта шмат! 10 - гэта не для Клуба200! Здаецца, то е ж здараецца і з чорнагаловым ерчыкам. Дык ужо нікому не цікава бачыць рэгістрацыі з Брэсцкага, Маларыцкага і Кобрынскага раенаў. А вось за межамі гэтай тэрыторыі - так, трэба паведамляць!
vogelfrei - 10.05.2016 - 20:47
In reply to Птушкі мабільныя, а Клуб200 … by biot
чтобы пересмотреть список (а…
чтобы пересмотреть список (а смысл в этом есть), нужно собрать конференцию клуба. это почти нереально.
svyat08 - 10.05.2016 - 21:05
In reply to чтобы пересмотреть список (а… by vogelfrei
Значит нужно двигаться…
Значит нужно двигаться вперед и собрать онлайн-конференцию!
vogelfrei - 10.05.2016 - 22:40
In reply to Значит нужно двигаться… by svyat08
чтобы собрать онлайн…
чтобы собрать онлайн-конференцию, нужно изменить устав клуба. дальше можно не продолжать?
svyat08 - 10.05.2016 - 23:22
In reply to чтобы собрать онлайн… by vogelfrei
Если не продолжать, то можно…
Если не продолжать, то можно вообще не начинать.
Можно просто увидеть редкость и радоваться тихонько перед сном. Но пользы от этого ноль.
Неужели собраться онлайн (даже изменив устав) сложнее чем вживую?
А пока мы имеем то что имеем. Как минимум две ветви одной "религии".
vogelfrei - 11.05.2016 - 08:05
In reply to Если не продолжать, то можно… by svyat08
ты не совсем правильно понял…
ты не совсем правильно понял: если строго придерживаться устава, то, насколько я понимаю, любые решения, принятые онлайн, будут нелегитимными. а собрать полноценную конференцию, как показывает опыт, очень сложно.
Harrier - 10.05.2016 - 21:34
In reply to Птушкі мабільныя, а Клуб200 … by biot
Як бы мы (УСЕ) даведаліся…
Як бы мы (УСЕ) даведаліся пра тое, што каралёк і ерчык пашыраюць свае месцы гнездавання, каб не Клуб200? Бо іншыя крыніцы інфармацыі не працуюць аператыўна (маю на ўвазе БАФК і "Суббутэо")? Таму не бачу нічога страшнага ў тым, што пра некаторыя рэгіянальна распаўсюджаныя віды будуць прыходзіць паведамленні з Клубу200. Бо і сярэдні кулён на поўначы на кожным верхавым балоце гняздуе, і сіпуха на захадзе аказалася рэдкай, але гняздуючай. Але і гэтыя віды - жаданыя для многіх бёдуотчараў і некаторыя іх не бачылі не тое, што кожны год, але і ўвогуле. Патрэбны разумны баланс з інфармацыяй - яе не можа быць замала і толькі пра "сапраўдныя залётныя рэдкасці" і не можа быць "замнога", бо тады цікавасць да такіх паведамленняў змяншаецца па зразумелых прычынах.
Я стары і памятаю, як некалі ў Спісе Клубу200 былі вусатая сініца, садовая чаротаўка, марадунка, чырвонаваллёвік... Але там ўжо іх няма. Таму змены ёсць, але радыкальна змяняць Спіс я б не стаў.