Сёлетняя зіма зусім нечакана "сутыкнула" многіх людзей з дзікімі птушкамі, якіх большасць проста не заўважае навокал сябе. Для гарадзенцаў такім моцным штуршком стала міграцыя праз горад тысяч чаек-рыбачак (Chroicocephalus (Larus) ridibundus).
Птушкі прыпыняліся проста пасярод гораду- каля крамаў і на вуліцах на нейкі час, а потым - як і належыць дзікім птушкам - зьнікалі ў паветры. Да наступнага вечару або дня. Аказалася, што ў птушак могуць быць свае праблемы - не толькі ў людзей. Паведамленні пра гэта з'явіліся практычна ва ўсіх гарадзенскіх газэтах, на ТБ і радыё. Я стараўся ўсё гэта нейкім нейтральным чынам каментаваць для журналістаў і іх СМІ.
І вось учора сам сутыкныўся з гэтай магутнай з'явай - калі 2500-3000 чаек адначасова ўладкоўваліся на начлег на центральным гарадзкім пляжы на беразе Нёману. Пры чым большасьць птушак сядзела на вадзе, іх плыньню ракі знасіла да старага маста, але яны ўвесь час пераляталі наперад, сядалі, купаліся, дзяліліся ўражаньнямі за дзень паміж сабой (гл. другое відэа). сярод іх было каля 10 шызых чаек (Larus canus). Яшчэ каля сотні рыбачак ляталі на рознай вышыні над таваркамі.
10-04-2013, Горадня.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі.
Дадатак - дакументацыйныя фоткі і відэа:
http://youtu.be/q6mG7WteRfA
http://youtu.be/uDSuxY5fyvw
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 10.04.2013 - 21:00
Другое відэа класнае
Другое відэа класнае атрымалася - з'яуляецца адчуванне, што чайкі на 360" навокал.