Калі я праходзіў праз скверык да дубоў, на якіх і пад якімі пачаў здымаць соек і вялікіх галубоў - яны прылятаюць туды за жалудамі, нечакана зусім побач зашавялілася адна з некалькіх туяў. І хутка я ўбачыў прычыну - гэта былі некалькі чыжоў (Carduelis spinus), самцы і самкі, якія аб'ядалі насенне гэтых раслін-інтрадуцэнтаў.
(Трэба заўважыць, што не ўсе інтрадуцэнты аднолькава шкодныя для нашай прыроды - некаторыя паступова 'ўбудоўваюцца' у прыродныя харчовыя ланцугі і выдатны прыклад гэтага быў як раз перада мной. )
Хаця чыжы трымаліся часам зусім блізка - на адлегласці 1-2 метры ад мяне ды іншых наведвальнікаў скверыка, калі яны не пераляталі з месца на месца, то заўважыць іх было цяжка. Ды і выбар куды і як сесці, каб навокал было насенне туі, быў вялізарны. І некаторыя харчаваліся седзячы цалкам гарызантальна і на крайніх галінах, а некаторыя нібыта хаваліся ўнутры і вылушчвалі насенне недзе пад сабой. А для гэтага ім прыходзілася нейкі час вісець уніз галавой:
Працяг будзе
Гродна, 13-09-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ