Дакументацыйныя здымкі
Калі я спусціўся з маста на набярэжную Нёмана, збоку ад мяне мільганула нешта незразумелае ў дзюбе шэрай вароны (Corvus corone cornix). Не паспеў я гэтае дзіўнае разгледзець, а птушка ўжо села з ім у траву. Я падыйшоў бліжэй і стаў здымаць. І дзіўнай здабычай аказалася корка ад ...кавуна. На жаль, недаедзенай мякаці на ёй было няшмат і варона практычна толькі раз нешта зусім невялічкае ад яе адарвала дзюбай, пасля чаго адляцела.
Наўрацці для яе мела сэнс несці гэтую незвычайную для яе ежу, каб з'есці так мала. Але гэта сведчыць хутчэй пра тое, што варона яўна раней ужо каштавала кавун і ведала што гэта такое.
Гродна, 06-10-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ