Блакітнаногія олушы = Blue-footed Boobies (Sula nebouxii)
Ціхаакіянскае ўзбярэжжа ў Puerto Etеn, PERU.
12-06-2013
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Нечаканых сустрэч з птушкамі Перу было шмат. Але гэта - адна з самых нечаканых. Пакуль я глядзеў, як наводдаль і побач з намі групамі па некалькі і некалькі дзесяткаў птушак пралятаюць перуанскія пеліканы, сябры паказалі мне адпачываючых у некалькі метрах на краю скалы олушаў. Яны знаходзіліся трошкі ніжэй нас, але зусім не баяліся людзей. У трубу яны былі "на ўвесь экран" і ўражанне ад іх атрымалася шыкоўнае.
Шчыра дзякую дзяржаўнаму агенцтву PromPeru за поўнае пакрыццё коштаў пералётаў і побыту ў Перу пад час Nor-Amazonico Birding Rally Challenge – 2013.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Yavorets T - 19.08.2013 - 12:30
Чудесные ноги:)!
Чудесные ноги:)!