ЖыцЬцё Off RoaD

    Адчуць свабоду можна на поўныя грудзі толькі тут, дзе скончваюцца чалавечыя шляхі і пачынаецца бездарожжа – кожны крок – адкрыцьцё. Пагадзіцеся са мной, ці не, але я буду стаяць на сваём. У пошуках свабоды мае сябры адбравіліся ў Хібіны, дзе знайшлі свае апошнія хьвіліны жыцьця пад лавінай, якая нечакана абрынулася і пахавала храбрацоў. Сярод іх быў і сябра “Аховы птушак” – Міхаіл Карпеш. Вечная памяць свабодным людзям!

    Невядома, дзе кожнаму з нас шукаць сваю сьмерць, а мы зноў перамесьцімся ў Сярэднюю Азію, дзе дарогі губляюцца ў бясконцай пустэчы. Апошнія дні былі для нас экстрымальнымі, але і помнымі. Наш “Ніссан - патрол” два разы загараўся сапраўдным пламенем, і мы яго тушылі сапраўднымі агнетушыцелямі. Прычына банальная – сухая расьлінасьць забівалася пад выхлапную трубу і загаралася. Непрыемная сытуацыя, асабліва, калі ззаду пад двесьце літраў паліва. Невялікія праблемы адбываюцца чамусьці штодня – то бампер памялі, спяшаючыся дагнаць у гонках па бездарожжу нашых вялікіх начальнікаў з Дубая, то шына лопнула, то застранем, то што-небудзь згубім, але самае галоўнае, з нашым жыцьцём і здароўем усё добра. 
     Але праца вартая выпрабаваньняў. Стэп зьвініць жаўрукамі, а вачам адчыняюцца ўсё новыя і новыя краявіды… з глінянымі забудовамі, невысокімі гарамі і вылятаючымі з-пад колаў хуткаснага аўто чорнабрухімі рабкамі. Аўто сапраўды хуткаснае, на ім камфортна ехаць на хуткасьці 140 км, а на 60-ці ты разумееш, што проста стаіш. Хуткаснае і прахадзімае, толькі аднойчы яна застрала, але вам не ўявіць, у якой позе яна апынулася. Я думаў, што там скрывіліся ўсе колы, ан не. Выцягнулі, машына адразу ж паехала, быццам бы нічога і не было.
      У нас паявіўся новы flycamp у вёсцы Кізылкудук. Дзеля спрашчэньня працы нам арэндавалі домік, і цяпер у вольны ад працы час мы можам любавацца мясцовай сельскай экзотыкай – гліняныя дамы, лябірынты двароў, невялічкія пякарні ў кожным двары, дзе запякаюць ляпёшкі, незразумелая структура вуліц, двухпавярховая драўляная школа, дзеткі, якія не па ўзросту разумныя, каровы, коні, бараны і белагаловы сіп на мяжы вёскі.
      А птушках. Калі тут і не вялікія біяразнастайнасьць, то біямаса вельмі вялікая, асабліва разнастайных жаўрукоў – двупятністых, стэпавых, сьмяцюхоў, шэрых і малых… Яны быццам мышы бегаюць з усіх бакоў паміж курцінкамі палыну. Шэрыя жураўлі, бакланы, пеліканы белыя і кудравыя, стэпавыя арлы, курганікі, магільнікі час ад часу напаўняюць неба іншымі фарбамі. Пашчасьціла ўбачыць яшчэ раз глябальна зьнікаючы від – пяць крэчотак харчавалася ў адной з кропак нашых назіраньняў. Паявілася вельмі шмат стрэпетаў. Бачылі дзікага стэпавога ката, які аброс рознымі спрэчкамі.
У калючых хмызьняках разнастайныя каменкі – пустынныя, пляшанкі, плясуньі, кашгарскі грычун, на вадаёмах тыповыя для нашых вадаёмаў качкі – цыранкі, крыжанкі, сьвіцьвы, шылахвосткі і лапаноскі. А чарапахі, яны як і ластаўкі, якія ў думках грэчаскіх вучоных зімуюць на дне азёр, тут закопваюцца ў пясок на нач, а днём, калі становіцца цёпла, выкопваюцца і па ўсюль шпацыруюць…
Аднім слова жыцьцё цячэ, незалежна ад таго, ці мы маем магчымасьць бачыць гэта… 

Фотаздымкі

Каментары

biot1 (госць) - 16.03.2010 - 09:29

Я тоже знал Мишу Карпеша и еще двух других членов группы. В прошлом году лично отправлял членский взнос Миши на АПБ. Разговаривал с ним, куда можно вместе поехать во время экспедиций АПБ и туристических вылазок турклубовцев. Новость о его гибели меня просто ошарашила. Удивительный был человек. Всегда справедливый, рассудительный! Несколько лет назад брестский биофак окончил, постоянно турслеты огранизовывал. Был человеком, связанным очень тесно с природой. Вечная память!

Нечаканы і смутны пачатак - сьветлая ім памяць...

Птушкі цікавыя і нечаканыя - дзякуй за здымкі і сьвежыя ўражаньні. Ну а тое, што крэчатку атрымалася сфатаграфаваць - віншую!

Крэчэтка гняздуе на поўначы Казахстана, але ўсё адно пакуль ніхто дакладна ня ведае дзе... лічылася глябальна зьнікаючым, але пасьля таго, як убачылі чараду каля 4000 на міграцыі ў Турцыі, зьмянілі статус...