Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Гілі: Калі ёсць выбар, частка І

гіль

Дакументацыйныя здымкі

Прыкладна месяц таму я пачуў першых гілёў (Pyrrhula pyrrhula) у горадзе, але хаця і не засяроджваўся на тым, каб іх убачыць і тым больш паздымаць, аднак прыйшоў час і на гэта. Дзень выдаўся цемнаваты, аднак калі я быў на беразе ракі і да мяне некалькі разоў зверху даляцелі абрыўкі гілінай пазыўкі "...гіль, ...гіль...", я вырашыў праверыць сваё самае 'гілінае' месца над ракой. Звычайна птушкі там трымаюцца прыкладна з сярэдзіны восені да  сярэдзіны вясны і гэта ўскраек парку з мноствам клёнаў і не толькі іх. І калі ўраджай крылатак на клёнах багаты, тыя самыя ці не, але гілі могуць там запраста харчавацца імі ўсю зіму.  Засталося толькі падняцца туды і ўбачыць, што ўсё так і ёсць: і мноства крылатак на клёнах, і некалькі гілёў, якія часта клікалі адзін аднаго і таксама часта пераляталі і па аднаму, і парамі, і невялікімі групкамі паміж дрэвамі.

Тым не менш, гэта была толькі павярхоўная карціна і калі я стаў назіраць за гілямі, усё атрымалася нашмат цікавей і трошкі больш складана. Аказалася, што тут у птушак ёсць выбар ежы, чым яны актыўна і карысталіся. І некаторыя елі крылаткі клёнаў, а іншыя (ці тыя самыя, пасля крылатак) - пупышкі ліпы і іншых дрэваў. Але і гэта было іх няпоўнае меню...

Працяг будзе

Гродна, 11-11-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі