Час ад часу, пад час пошуку ежы (звычайна дажджавых чарвякоў), у самцоў шпакоў (Sturnus vulgaris) здараецца пераключэнне ў 'рэжым спеваў'. Тады звычайна птушка прыпыняецца, падымае галаву дагары і пачынае свісцець-спяваць. Таксама звычайна самка, якая ходзіць побач з партнёрам, ніяк не праяўляе сваю ўвагу да самца і працягвае шукаць ежу. Аднак не ў гэты раз!
Як толькі самец прысеў на сухой галінцы і пачаў спяваць, самка падыйшла да яго, падскочыла на галінку побач, амаль прытулілася і прысела-схілілася так, каб партнёру было зручней заскочыць на яе. Скончылася гэта вельмі хуткай капуляцыяй, за долі секунды, і я не паспеў яе зняць.
А потым яны абодва зноў пераключыліся ў 'рэжым пошуку ежы'...
Гродна, 17-04-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ