У самым пачатку каляндарнай восені сябар прапанаваў з'ездзіць разам з ім на яго месца паназіраць за міграцыяй кулікоў. Месца гэта я бачыў і раней, але не ведаў, што яно настолькі папулярнае для некаторых відаў кулікоў. Мы прайшлі ўздоўж берага параўнальна невялікага вадасховішча амаль да ўпадзення ў яго речкі і сябар застаўся там у засідцы, а я вярнуўся на метраў 150 назад і стаў назіраць за тым, што адбываецца навокал таго месца, дзе ён схаваўся пад сеткай.
Хутка сядала сонца, розныя птушкі ляцелі і сядалі туды і я радаваўся, што яму не прыйшлося доўга чакаць на фота-мадэляў. Ажно калі паглядзеў перад сабой - а сядзеў я на беразе метрах у 15 ад края вады, то з майго левага боку на амаль адкрытую, без прыбярэжнай расліннасці прастору, выходзілі, хутка зандуючы мул сваімі доўгімі дзюбамі, некалькі бакасаў (G. gallinago)!
Я пастараўся павольна падняць і ўключыць камеру і паспеў зрабіць ім некалькі здымкаў перш, чым яны пераляцелі ўздоўж берагу некалькі метраў далей і там сталі амаль небачнымі для мяне за сцяблінамі зялёных раслін.
Гродзенскі раён, 08-09-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 17.10.2026 - 18:59
Класна атрымалася и святло…
Класна атрымалася и святло прыемнае!