Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Восеньская міграцыя кулікоў. Бакасы

бакас

У самым пачатку каляндарнай восені сябар прапанаваў з'ездзіць разам з ім на яго месца паназіраць за міграцыяй кулікоў. Месца гэта я бачыў і раней, але не ведаў, што яно настолькі папулярнае для некаторых відаў кулікоў. Мы прайшлі ўздоўж берага параўнальна невялікага вадасховішча амаль да ўпадзення ў яго речкі і сябар застаўся там у засідцы, а я вярнуўся на метраў 150 назад і стаў назіраць за тым, што адбываецца навокал таго месца, дзе ён схаваўся пад сеткай.

Хутка сядала сонца, розныя птушкі ляцелі і сядалі туды і я радаваўся, што яму не прыйшлося доўга чакаць на фота-мадэляў. Ажно калі паглядзеў перад сабой - а сядзеў я на беразе метрах у 15 ад края вады, то з майго левага боку на амаль адкрытую, без прыбярэжнай расліннасці прастору, выходзілі, хутка зандуючы мул сваімі доўгімі дзюбамі, некалькі бакасаў (G. gallinago)!

Я пастараўся павольна падняць і ўключыць камеру і паспеў зрабіць ім некалькі здымкаў перш, чым яны пераляцелі  ўздоўж берагу некалькі метраў далей і там сталі амаль небачнымі для мяне за сцяблінамі зялёных раслін.

Гродзенскі раён, 08-09-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі   

Каментары