Працяг. Пачатак ТУТ
У самым пачатку мая я як раз падыйшоў да вусця Гараднічанкі, калі туды прываднілася самка вялікага савука (Mergus merganser). Было ў гэтым прывадненні і пасля ў тым, як яна спачатку піла, а потым шукала там рыбу нешта такое, што я адразу адчуў - самка вельмі галодная. Ну а далей здагадацца, што яна хутчэй за ўсё прыляцела аднекуль з дупла ля Гараднічанкі, дзе доўга сядзела на кладцы, было ўжо лагічна.
Пры мне яна нічога не злавіла - ні калі нырала, ні калі толькі апускала галаву пад воду і так выглядвала патэнцыйную здабычу. Я не стаў ёй перашкаджаць і сыйшоў адтуль. А на заўтра здарылася тое, пра што марыў...
Гродна, 02-05-2026
Працяг будзе
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ