Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Сірыйскі дзяцел - аматар алычы

сірыйскі дзяцел

Хаця сірыйскіх дзятлаў (Dendrocopos syriacus) у пойме Гараднічанкі я бачыў неаднойчы і раней, гэтая сустрэча стала нечаканай. І даволі хутка стала зразумела, што гэта не зусім мясцовая самка. А справа была ў тым, што яна харчавалася костачкамі алычы (?), якія даволі хутка, за некалькі секунд, раскалывала і раз за разам вярталася пад той самае дрэва на беразе рэчкі за новымі.

Я  шмат разоў бачыў, як гэта робяць іншыя сірыйскія дзятлы, і калі ў іншым месцы ў горадзе рэгулярна назіраў за адной з пар з сярэдзіны восені да сярэдзіны вясны, то часта бачыў і самца, і самку, якія займаліся раскалваннем костачак алычы і было падобна, што ўвесь гэты час (а можа і даўжэй) гэта была іх асноўная ежа. І яны мелі невялікі набор спецыяльных кузняў, нават на тых самых дрэвах алычы, пад якімі падымалі костачкі. Звычайна гэта былі невялікія адтуліны-складкі, дзе костачка трымалася і яе зручна было раскалываць. 

А вось мая апошняя знаёмая штораз ляцела са знойдзенай костачкай на новае дрэва, часам нават на адлегласць у 15-20 м і зноў і зноў шукала прыдатнае месца і прыладжвала ў яго костачку перш, чым раскалоць яе. Таму я і падумаў, што мясцовая птушка дакладна б ведала дзе гэта зручна рабіць і мела б даўно выбраныя для гэтага месцы-кузні, а іх у яе не было...

У два наступныя дні атрымалася праверыць сваю здагадку. Дзятлы на тым адрэзку рэчкі былі, але не сірыйскія і больш я той самкі там не бачыў.

Гродна, 04-04-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі