Не так даўно паказваў, як костачкамі алычы (?) у пойме Гараднічанкі ласуецца сірыйскі дзяцел. Але вядома, што не толькі гэты від іх любіць. І вось ён, яшчэ адзін аматар - таўстадзюб (C. coccothraustes), прычым у тым жа месцы.
Аказалася, што на параўнальна невялікай тэрыторыі ў прыкладна тры гектары там жывуць мін 2 пары таўстадзюбаў: адзін самец 'нармальны', а другі - без хваста (гэта бачна на здымках).
05, 17 і 18-04-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ