Я бачыў звычайных зімародкаў () на самых разнастайных прысадах: на галінах жывых і мёртвых дрэваў і кустоў, на камянях, будаўнічым смецці, металаломе, трыснягу, на бетонных пабудовах і нават проста на пяску ля вады. Але на рагозе - ні разу.
Здавалася б - выдатная прысада для яго: расце пры вадзе або ў ёй, вышыня больш-менш адпаведная, каб паспяхова з яго рыбачыць. Сцябліна і мяцёлка над ёй устойлівыя да нязначнай вагі птушкі. А галоўнае - дастаткова тоўстая і мяккая мяцёлка, на якой, як я думаў, зімародку было б вельмі зручна сядзець. Але ці то зімародкі не маглі ацаніць рагоз як прысаду там, дзе яна ім была патрэбная, або мне не шанцавала ўбачыць гэты выбар, або я ў нечым памыляўся.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ