Дакументацыйныя здымкі. Працяг, пачатак ТУТ
На наступны дзень пасля сустрэчы зімародка (Alcedo atthis) у вусці Гараднічанкі, я зноў быў там. І доўга чакаць не прыйшлося - птушка зноў прыляцела і села на старае вядро! Я ўжо быў гатовы да гэтага і паспеў зрабіць троху здымкаў перш, чым зімародак ўзляцеў і пад вострым вуглом нырнуў за рыбкай. Але ў гэты раз я (незразумела як) прапусціў момант вылету з вады і хаця я прагледзеў усе магчымыя прысады навокал, птушка прапала...
(Ужо ў хаце я са здзіўленнем убачыў на маніторы, што рыбку недалёка ад зімародка злавіла ... качка-крыжанка (Anas platyrhynchos) - глядзіце здымак ніжэй)
Я троху пачакаў, але дзьмуў халодны і моцны вецер і праз некалькі хвілін я пайшоў далей уніз па плыні Нёмана. А калі праз 15 хвілін вяртаўся, аказаўся (хутчэй за ўсё) заблізка да вядра і зімародак, які яўна ляцеў на яго сесці, развярнуўся ў паветры і сеў некуды ў трыснёг за тым берагам Гараднічанкі. І тут другі раз за дзень спрацавала праверка месцаў, дзе я бачыў птушку ўчора. Калі я перайшоў Гараднічанку, зімародак сядзеў дакладна на той самай заломанай сцябліне трыснягу, дзе ў мінулы раз сядзеў з рыбкай! Толькі ў гэты раз ён быў пусты і праз некалькі секунд паляцеў на іншы бераг Нёмана.
Гродна, 21-02-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ