Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Пашанцавала

зімародак

Пасля пачатку сапраўднай, марознай зімы, на Нёмане яўна стала нашмат больш птушак, чым было да гэтага. І каб разглядзець іх па-максімуму, я ўзяў з сабой трубу.  Падыйшоў да вусця Гараднічанкі, якое часткова замёрзла і спачатку паглядзеў праз яе на вялікіх бакланаў (Phalocrocorax carbo), якія адпачывалі на выступе льдзіны на тым беразе Нёмана за рачным партом, а потым апускаў яе ўсё ніжэй і глядзеў на бакланаў, якія рыбачылі параўнальна надалёка, адразу за наплывам льда ў вусці рэчкі. 

І калі потым апусціў трубу яшчэ ніжэй і стаў глядзець яшчэ бліжэй, са здзіўленнем убачыў зімародка (Alcedo atthis), які сядзеў на краю старога вядра, якое нехта выкінуў у рэчку. Я адразу схапіў фотакамеру, уключыў і стаў наводзіць на птушку. Але яна не дачакалася кадру і хаця я націснуў на спуск, як мне падалося ў адпаведны момант, насамрэч зімародак долі секунды перад гэтым зляцеў з дзіўнай прысады, пад вострым вуглом увайшоў у ваду і ўзляцеў з даволі вялікай рыбкай. А мне ў кадр трапіла толькі палова кругоў на вадзе ад месца, дзе ён нырнуў...

Аднак засумаваць я не паспеў, таму што птушка з рыбкай паляцела ў мой бок і села на заломаны трыснёг зусім недалёка ад мяне і амаль насупраць! I тут я ўжо здолеў зрабіць удачліваму рыбаку адзін рэзкі здымак, пасля чаго ён адляцеў са здабычай.

20-02-2025, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Калі ласка, зрабіце скрыншоты праблем, апішыце іх падрабязней і дашліце у месенджеры на Фэйсбуку, каб можна было пераслаць і растлумачыць Адміну.

У мяне з сайтам усё добра.