Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімовыя зімародкі

зімародак

Дакументацыйныя здымкі

Хаця зімы ў апошнія гады ў нас бываюць вельмі розныя і часцей ўсё ж параўнальна цёплыя, але і ў цёплыя зімы бывае тыдзень-другі з марозамі і снегападамі, калі лёд пашырае свае белыя стужкі ад берагоў. І яны паступова, але няўхільна сціскаюць цёмную стужку адкрытай вады нават на вялікіх рэках - такіх, як Нёман.

Тады прыходзіць цяжкі час для тых зімародкаў (Alcedo atthis), якія вырашылі застацца зімаваць паблізу месцаў, дзе і нарадзіліся. І так абмежаваная колькасць прысадаў уздоўж берагоў, з якіх зручна лавіць невялікую рыбу, катастрафічна змяншаецца, бо ранейшыя добрыя для рыбалкі месцы апынаюцца пад ільдом, які пашырае і пашырае сваю плошчу. Пад яго пасіўнай аховай для атак з паветра застаюцца і дробныя рыбкі. І хаця зімародкі могуць - і часам паспяхова палююць -  завісаць над вадой у паветры там, дзе ніякіх прысадаў няма, нават летам гэта вельмі энергаёмкі тып палёту, а зімой акрамя гэтага там, дзе застаецца адкрытая вада, так тэарэтычна можна злавіць толькі рыбу, якая памерамі пераўзыходзіць маленькіх рыбакоў. Таму я яшчэ ні разу не бачыў такой зімовай рыбалкі зімародкаў.

У дадатак падобна да крапіўнікаў (Troglodytes troglodytes), якія таксама зімуюць па берагах і актыўна бароняць свае зімовыя тэрыторыі ад канкурэнтаў, зімародкі стараюцца праганяць сабе падобных са свайго ўчастку зімовай рэчкі і ракі. І шанцы злавіць нешта за кароткі зімовы дзень і так невялікія, у марозныя дні яшчэ больш змяншаюцца. 

Магчыма, што дарослыя птушкі ў такія дні пералятаюць рыбачыць на невялікія, але хуткія рэчкі, якія ніколі цалкам не пакрываюцца льдом і дзе шмат добрых прысадаў над неглыбокай вадой. І тады моладзь можа паспрабаваць сваё рыбацкае шчасце па берагах вялікіх рэк на ўчастках дарослых птушак. І выбіраюць для гэтага не самыя атымальныя прысады, з якіх параўнальна далёка да адкрытай вады - як сцябліны трыснягу на здымках ніжэй, з якіх прабавала паляваць маладая самка  (паддзюб'е з чырванаватым адценнем кажа пра самку, а шэры ўчастак на аранжавай грудзі кажа пра малады ўзрост птушкі). Затое прынамсі ніхто не праганяе.

Гродна, Нёман у вусця Гараднічанкі, 15 і 16.01.2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі