Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вячэра зімародка

Дакументацыйныя здымкі

Пасля нечакана цёплага і сонечнага дня я стаяў у вусця Гараднічанкі і час ад часу здымаў як заходзіць сонца. І тут з майго берагу Нёмана, за Гараднічанкай, выляцеў зімародак (Alcedo atthis)!

Я змог прасачыць месца, куды ён сеў на куст вярбы на другім беразе ракі, і хаця яўна было зацёмна для здымкаў, усё ж зрабіў серыю дакументацыйных кадраў.

Хутка пасля гэтага зімародак нырнуў, але ці злавіў ён што, я ўжо не бачыў.

І тут мне пашанцавала яшчэ раз - збоку ад мяне, на беразе Гараднічанкі бліснула рыбка, якую у дзюбе трымаў яўна шчаслівы "кароль рыбаловаў"!

Я зрабіў адзін здымак - ён ніжэй, і адразу ўключыў запіс відэа, на якое святла яшчэ хапіла:

 

https://youtu.be/WkPa4hRlSuU

Трошкі адпачнуўшы, зімародак ізноў паляцеў на другі бераг Нёмана.

22-10-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.