Некалькі дзён назад мы зрабілі асноўную місію і мы зрабілі сабе выходны. Я нарэшце дабраўся да вялізарнага возера, якое знаходзіцца недалёка ад нашага цэнтру і на якім усе ўжо пабывалі апроч мяне, але спачатку мы паехалі ў горы праверыць гняздо арла-маркута.
Ён загняздзіў недалёка ад цэнтру. Гняздо знаходзіцца ў скалах, і ў ім мы абнаружылі аднаго птушаня. Другая грацыёзная птушка – сьцярвятнік – таксама загнездаваў недалёка ад цэнтра, і напэўна не адна пара, бо цяпер мы бачылі птушку з гнездавымі паводзінамі зусім у іншым месцы – будзе чым заняцца на выходных. А пад вечар мы нарэшце дабраліся да возера. Яно сапраўды здавалася агромным, а самае галоўнае, па берагах паўсюль кіпела жыцьцё. Адразу бросіліся ў вочы вялізарныя сілуэты пеліканаў. Побач з ружовымі знайшла месца і пару кучаравых, дый шэрыя чаплі. Перад імі ў затоцы плавалі разнастайныя качкі – пярэстая, лапаноска, чырка, цыранка, “мраморный чирок” (прабачце, забыўся, як па-беларуску), чырвананосы нырок, сівак – напэўна хопіць! :) А вось перад самой затокай паўсюль кішаць кулікі. У асноўным гэта белахвостыя пясочнікі і кулікі вераб’і, але добрую частку складаюць і баталёны, вялікія грыцукі, паручайнікі, хадулачнікі.. Да таго ж часта да мясцовага шматгалося далучаюцца белахвостыя пігаліцы, якіх тут таксама ня мала. Знайшла месца на шумным беразе і чарада чорных караваек. Займаецца сэксуальнымі справамі пара стэпавых ціркушак – робяць яны гэта досыць доўга, амаль дзьве хьвіліны Мітусяцца тутака і чародкі плісак, а на правадах ахоўваюць свае гнездавыя ўчасткі чорныя ёрчыкі – новы для мяне від. У небе праляцела чарада малых белых чапель. Так, убачыўшы ўсю гэтую разнастайнасьць, настрой робіцца па-сапраўднаму сьвяточным. Хочацца далучыцца да ўсяго гэтага крылатага хараства, вось толькі лятаць ня ўмееш, а на тое плаваць ня так складана. Што мы і зрабілі… адкрыўшы тым самым купальны сэзон для сябе. Вяртаемся назад з цудоўным настроем. Побач з дарогай на правадах сядзяць чародкі шчурак і сівагракаў. Іх тут, больш чым у нас вераб’ёў. І хочацца на ўсё гэта сказаць … MARVELOUS !!!Фота чорнага ёрчыка зрабіў Эдуард Мангін.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
biot - 08.05.2010 - 12:34
Читаю и получаю наслаждение!
Читаю и получаю наслаждение! Как же это замечательно день за днем наблюдать за птицами, описывать свои наблюдения и делиться впечатлениями. Как жаль, что этим нельзя пока заниматься постоянно!
Юра! С удовольствием читаю твои репортажи из Узбекистана! Надеюсь, вскоре мы сможем прочитать и весь отчет о твоем путешествии и работе.
svetlana vranova - 08.05.2010 - 17:26
Дорогие друзя - вы могли бы
Дорогие друзя - вы могли бы писать тоже латинские названия питц? Есть у вас в сайте зарубежные гости и с только беларусскими и русскими названиями нам немножко трудно... :-) (допомогу я знахожу тут http://avibase.bsc-eoc.org/checklist.jsp?region=by&list=howardmoore&lang=PL&synlang=BE)
Спасибо за понимание.
Svě
AV - 08.05.2010 - 22:19
In reply to Дорогие друзя - вы могли бы by svetlana vranova
Народ, что вы действительно,
Народ, что вы действительно, без латыни, хотя бы по английски. Класс, жара наверно в Узбекистане, у нас второй день +25.
AV - 08.05.2010 - 22:20
In reply to Дорогие друзя - вы могли бы by svetlana vranova
а что за черные кулики
а что за черные кулики вверху?
freelancer - 09.05.2010 - 20:14
In reply to а что за черные кулики by AV
слушная заўвага - паспрабую
слушная заўвага - паспрабую выправіцца...
чорныя кулікі - гэта пясочнікі, проста супраць сонца...
арол-маркут - беркут - aquila chrysaetos
сьцярвятнік - neophron percnopterus
ружовы пелікан - pelecanus onocrotalus
кучаравы пелікан - pelicanus crispus
пярэстая качка - пеганка - tadorna tadorna
качка-сьвіцьва - свиязь - anas penelope
качка-лапаноска - широконоска - anas clypeata
качка-чырка - чирок-свистунок - anas crecca
качка-цыранка - чирок-трескунок - anas querquedula
мраморный чирок - marmaronetta angustrirostris
чырвананосы нырок - красноносый нырок - netta rufina
нырок-сівак - красноголовый нырок - aythya ferina
белахвосты пясочнік - calidris temminckii
пліска - трясогузка - motacilla flava feldugg
малая белая чапля - egretta garzetta
чорны ёрчык - чёрный чекан - saxicola caprata
кулік-верабей - calidris minuta
баталён - турухтан - philomachus pugnax
вялікі грыцук - большой веретенник - limosa limosa
кулік-паручайнік - tringa nebularia
хадулачнік - himantopus himantopus
каравайка - plegadis falcinellus
белахвостая пігаліца - vanellus leucurus
стэпавая ціркушка - степная тиркушка - glareola nordmanni
шчурка-пчалаедка - щурка золотистая - merops apiaster
сіні сіваграк - сизоворонка - coracias garrulus
svetlana vranova - 09.05.2010 - 21:50
In reply to слушная заўвага - паспрабую by freelancer
Аааааааа, вот, это другое
Аааааааа, вот, это другое дело, красиво по латыне :-)
Вялікі дзякуй.
Све
АВ (госць) - 09.05.2010 - 22:29
In reply to слушная заўвага - паспрабую by freelancer
а кречеток в этом году не
freelansser (госць) - 10.05.2010 - 05:59
In reply to а кречеток в этом году не by АВ (госць)
krieczietak baczyli u
Harrier - 11.05.2010 - 00:38
In reply to krieczietak baczyli u by freelansser (госць)
freelanser, цікава
freelanser, цікава атрымалася. Але ты хаця б не нашых птушак на фотках падпісвай (на 9 - тое і тое, на 11- пігаліца і г.д.). Дзякуй!
Peregrinus - 11.05.2010 - 16:48
In reply to freelanser, цікава by Harrier
Класс!!!! Молодчина, Юрок!
Класс!!!! Молодчина, Юрок!