Усе мы звыкліся думаць, што Кіпр – гэта выспа-мара ў сэрцы Міжземнага мора. Райскі куточак, дзе заўсёды сьвеціць сонца, дзе можна адпачыць ў цені пальм, дзе мора сіняе-сіняе, а вада спакойная, чыстая і заўсёды цёплая.
Нажаль, і гэтую выспу не абмінулі праблемы. У 1974 годзе паўночную частку Кіпра акупіравала Турцыя, абвесьціўшы гэтую тэрыторыю незалежнай краінай. Да гэтага часу Паўночны Кіпр ні кім не прызнаны, з-за чаго эканамічныя стасункі зь ім не вядуцца. Гэтую праблему ўжо дзесяткі год хочуць вырашыць у ААН, бо гэта нонсэнс у той час, калі незалежны Кіпр увайшоў у Эўразьвяз, а Турцыя вельмі жадае ў яго ўвайсьці. Толькі, вось, самі кіпрыёты на адмысловым рэферэндуме адмовілі ідэю яднаньня, калі турэцкая частка яе падтрымала.
Ёсьць у Кіпра яшчэ адна праблема, пра якую ўрад краіны ня любіць гаварыць адкрыта. Птушкі. Мільёны нашых птушак мігруюць праз выспу вясною і ўвосень, але, нажаль, многія зь іх застаюцца тут у разнастайных дарагіх дэлікатэсах. Ужываньне ў ежу птушак усіх памераў мясцовым насельніцтвам, а таксама выраб зь іх дарагіх дэлекатэсаў абярнулася сапраўднай трагедыяй, так як здабыць іх сучаснымі мэтадамі не так і складана. Улады зачыняюць на гэта вочы. І, хоць, афіцыйна такое дзікунства лічыцца браканьерствам, ніхто не зьбіраецца вырашаць гэтую праблему. Многія і самі частуюцца птушыным мясам, а на пытаньне “навошта такое дзікунства?” у іх ёсьць тыповая, але глупая адмазка “Хтосьці ловіць рыбу, а мы птушак.”
Ня гледзячы на такую абыякавасьць знайшліся людзі зь іншых краінаў, якія спрабуюць рознымі спосабамі спыніць барбарскае зьнішчэньне птушак. Ня толькі на Кіпры. У Эўропе такія ж праблемы ёсьць на іншай выспе Міжземнага мора Мальце і ў Альпах Паўночнай Італіі. Кожны год дзясяткі валантэраў розных экалягічных арганізацый накіроўваюцца ў гэтыя гарачыя кропкі, каб сваімі высілкамі зьменшыць масштабы праблемы.
Адной з такіх актывістак зьяўляецца 77-гадовая швэйцарка Эдіт Люсьлі Флёра. 17 год назад яна, адпачываючы на Кіпры, нечакана для сябе ўбачыла прыём птушак у мясцовы рэстаран. Вялікі мех быў паўнютка набіты птушкамі. З тых часоў Эдіт кожную вясну і восень прыяжджае ў гэтую мясцовасьць разам з валантэрамі, каб самім прыбіраць розныя птушыныя пасткі ў гэтым раёне. Ня гледзячы на свае 77 год, жанчына цудоўна сябе адчувае, цудоўна прабіраецца праз хмызьнякі і горы, мае яшчэ сьветлы розум і ахвяруе свой час і лёс дзеля карыснай справы. За што ёй – вялікая пашана.
Менавіта, з гэтай жанчынай я зкантактаваўся праз інтэрнэт, і ўжо праз два месяцы яна сустракала мяне са сваёю чароўнай усьмешкай ў аэрапорце Ларнакі.
Па дарозе ў аэрапорт мне паведамілі, што мой лепшы сябра-арніоляг памёр ад клешчавога энцэфаліту. Глупая і нечаканая сьмерць зламіла мяне, і жаданьне кудысьці ехаць адпала. Толькі, вось, немагчымасьць абмяняць кьвіткі і роздум аб тым, што маё жыцьцё працягваецца, дапамаглі мне ўсё ж такі выбраць шлях на самалёт.
Быць можа з-за майго сумнага настрою, Кіпр падаўся мне крыху самотным. Месца, дзе мы працавалі знаходзілася на паўвыспе на поўдзень ад гарадоў Паралімні і Айя Напа. Тэрыторыя там, дзе, канешне, не было дамоў, пакрытая хвойна-лісьцевымі хмызьнякамі. Восень, ужо паўгады як не было дажджу, таму ўся расьліннасьць здавалася пажоўклай і соннай. Тут не было гор, але некалькі камяністых узгоркаў надавалі пейзажу адметную прыгажосьць. Камяністым было і ўсё ўзьбярэжжа паўвыспы. Прычым марская вада сточвала каменьне і вапняк , таму берагі ператварыліся ў нейкую вострую з разнастайнымі кратэрамі двухколерную паверхню. Асноўны колер чорны, пакрыты зьверху пясочнага колеру шапкамі, надаючы каменьням нейкую антычную афарбоўку.
Крыху асвоіўшыся, я пайшоў знаёміцца з мясцовасьцю. Мора было ў трохстах метрах ад вілы, у якой мы засяліліся. Вакол раслі нейкія культурныя экзатычныя расьліны, сярод якіх дзе-нідзе хаваліся вераб’і, а над зямлёю час ад часу шмыгалі нашыя вясковыя ластаўкі. Нейкая незнаёмая птушка харчавалася ўжо сасьпелай фігай на адмысловым дрэве… Але ёсьць у кіпрскіх птушак адна адметнасьць. Калі ты на іх наводзіш бінокль, ці камэру яны адразу ўлятаюць далёка ў хмызьнякі, нават, калі яны і сядзелі зусім не побач ад цябе. Цікава, з чым бы гэта магло быць зьвязана. Ці не з азартам мясцовых паляўнічых страляць ва ўсё, што рухаецца?
Выйшаў на бераг мора. Сярод камянёў падаюць галасы жаўрукі-сьмецюхі. А мора, хоць і сіняе-сіняе, з празрыстаю вадою, але без аніякіх марскіх птушак. За месяц прыбываньня там я не сустрэў ніводнай марской птушкі. Толькі два разы з далёк бачыў чаек і аднойчы з пад камяністага берага выскачыў нейкі кулік, які па прыкладу ўсіх тамтэйшых птушак, уляцеў далёка-далёка, таму і вызначыць яго не падавалася магчымым.
І вось, пачаліся нашыя працоўныя, а можна сказаць і баявыя, будні.
Першы выезд паказаў, што паляўнічых тут сапраўды шмат. Ад усюль чуліся стрэлы. І страляюць яны не па кеклікам, на якіх яшчэ стаіць забарона, а па шчурках-пчалаедках. Шчурка – гэта птушка з фантастычнай афарбоўкай. Чорная маска на вачах, жоўтая грудка, сіняе брюшка, зялёныя крылы, салатавая сьпінка – здаецца, птушка ўвабрала ў сябе ўсе колеры вясёлкі і па праву завецца адной з самых прыгожых птушак Беларусі. У гэтым годзе ўпершыню дазволілі адстрэл шчурак, і паляўнічыя не прымусілі сябе чакаць. Справа ў тым, што шчуркам вельмі падабаюцца пчолы, і таму многія фэрмеры не далюбліваюць іх. Насамрэч, пчолы складаюць толькі нязначную частку іх рацыёну, птушкі харчуюцца і іншымі буйнымі насекомымі. А самае галоўнае, што шчуркі ў Кіпры сустракаюцца толькі пад час восеньскай міграцыі. Яны цягам месяца пралятаюць над выспай, і ўрон ад іх прысутнасьці тут – мізэрны.
Я тут узгадаў пра кеклікаў. Навошта, запытаецеся вы. Кеклік – гэта птушка, падобная на курапатку, жыве ў гарах і на ўзгорках. Тут на выспе іх штучна размнажаюць, а потым выпускаюць у дзікую прыроду з мэтай далейшага паляваньня на іх. І ня гледзячы на масавы адстрэў кеклікаў, іх папуляцыя расьце, і ён тут зьяўляецца самым шматлікім сярод больш-менш буйных птушак. Але сэзон паляваньня на кеклікаў яшчэ не надышоў, таму паляўнічыя пакуль захапляюцца здабычай дробных шчурак ды іншых пічуг, тым часам натасківаючы сваіх сабак на кеклікаў.
Ноч. Ноччу тут зусім іншае жыцьцё. І прыкметнасьць маёй працы была ў тым, што мы мусілі працаваць кожную ноч, таму сон наш быў пастаянна разьбіты.
Калі апошнія турысты ідуць дамоў, мы выяжджаем на ўжо нашае паляваньне. Спыняем свой пазадарожнік на ўзбочыне дарогі, выходзім з машыны і слухаем. А гэтым часам з усіх бакоў даносяцца птушыныя галасы. Нажаль, яны не сапраўдныя. Птушак падманьваюць у пасткі адмысловыя аўдыёсыстэмы. Здымаць іх – нашая асноўная задача. Разам з пералівам вераб’іных птушак да нас даносяцца электрычныя позывы перапёлкі. Але пакуль яшчэ ідзе сэзон паляваньня на іх (да 30-га верасьня), мы ня будзем іх чапаць.
Праяжджаем далей. Зноў спыняем машыну, зноў чуем гэтыя сьпевы.
Першая аўдыёсыстэма, якую мы зьнялі, складалася з аўтамабільнага акамулятара, аўтамагнітолы і адмысловай калёнкі. Як паказаў час такія сыстэмы тут самыя папулярныя. А на хмызьняку над устаноўкай красуецца мноства клеевых палачак. Яны раскіданы па кронах некалькіх суседніх аліўкавых дрэўцаў. Менавіта аліўкавыя дрэвы больш падабаюцца дробнам пічугам. Пакуль птушак на клеевых палачках мы не абнаружылі і не губляючы час пачынаем здымаць клеевыя палачкі. Усяго 33, не багата. Мы іх даводзім да непрыгоднасьці, абціраючы аб сухую траву, потым ламаем і хаваем пад нейкі камень, а саму аўдыёсыстэму забіраем з сабою і едзем у паліцыю. Час ад часу паліцыя рабіла рэйды з Эдіт у пошуках аўдыёсыстэм, але ў гэтым годзе пасьля ветлівай усьмешкі і спачуваньня ў паліцэйскіх следавала тыповая адмазка “У нас аперацыя.”
Але праз ноч ім усё ж такі прыйшлося прыехаць, бо мы аказаліся крыху ў складаным стане. Здымаючы аўдыёсыстэмы ў нацыянальным парку “Каво Греко”, а яны тут былі зь вельмі доўгім кабелем каля 100 метраў, мы пачулі як нейкая машына спынілася ля дарогі. Так як тут ніякіх дамоў не было, мы так і падумалі, што гэта па нашы душы. Падумалі і пайшлі здымаць іншую ўстаноўку. Калі здымалі трэцюю, ужо на дарозе была не адна, а тры машыны. Мы зразумелі, што справы нашыя не самыя лепшыя і праз лес сталі прабірацца да нашай машыны. Але ж і браканьеры – ня дурні. Яны знайшлі нашае аўто і чакалі нас каля яе. Мы ўбачылі іх і праз доўгія хьвіліны роздумаў усё ж такі патэлефанавалі ў паліцыю. А там: “Прабачце, у нас аперацыя!”
“Нам пагражае небяспека, а вы кажаце, што ня можаце прыехаць?”
Пасьля гэтых слоў яны ўсё ж такі прыехалі. І праз хьвіліну да нас пад’ехала атара браканьераў. Ня гледзячы на паліцэйскіх, яны груба з намі размаўлялі, але ўжо нічога зрабіць не маглі, іх прыстасаваньні былі ўжо ў паліцэйскай машыне. А ў нашай машыны браканьеры спусьцілі ўсе колы, таму з паліцэйскага ўчастку нам прыйшлося дабірацца да дому на таксі, а ўвесь наступны дзень шукаць насос, каб накачаць колы.
Гэта, нажаль, не апошні канфлікт з браканьерамі. Аднойчы хтосьці адкусіў ніпель у коле, калі машына нашая стаяла перад домам. Усё гэта, канешне, было ня вельмі прыемна, нават страшнавата. Ты ў чужой краіне, ня ведаеш нораў мясцовага насельніцтва. Але ўсе мы пад Богам ходзім. Мора, што пяшчотна прымала ў свае сінія павольныя воды, супакойвала мае думкі.
Прыйшоўшы на бераг, я акунуўся ў гэтую чыстую, салёную ваду. Дно падаецца зусім побач, але ўжо праз некалькі метраў, ногі згубілі яго. Зрабіў глыток гэтай салёнай вады, якую адразу ж хочацца выплюнуць, але ў той жа час смак солі дае нейкія прыемныя адчуваньні.
Асьвяжыўшыся, крочу ўздоўж берага па вострым камяням. Гэтае каменьне захоўвае у сабе багата акаменелых ракушак. Паміж камянёў зрэдку праносяцца яшчуркі. Калі сярод хмызьнякоў сустракаюцца маленькія прадаўгаватыя, накшталт “быстрых ящериц” Сярэдней Азіі, то тут на беразе іх замянілі больш буйныя агамы. Але сфатаграфаваць, як першых, так і другіх была ня лёгкай задачай, як і ўсё жывое тут, ня любяць яны фатаграфавацца.
Выходжу да Cyclop cave. Тут перад вачыма адчыняецца бухта, на дальнім беразе яе на пляжы песьцяцца дзеткі, далей ад берага знайшлі прытулак некалькі адзінокіх яхтаў. У высокім абрывістым беразе знаходзіцца невялічкі грот, быць можа яго і празвалі пячорай цыклопа. Па камянях сыходжу да вады, назіраю за тым, як вада з празрыстай ператвараецца ў зялёную, а затым у блакітную. Падымаюся па скалістым склоне на ўзгорак. Ніводнай чайкі, ніводнай марской птушкі. Толькі шчуркі-пчалаедкі сумна крумкочаць высока ў небе, як надзейныя штурмавікі-самалёты патрулююць яны паветравую прастору.
Калі ў мяне паявілася маска з трубкай, маё ўяўленьне аб падводным сьвеце перамянілася. Шчыра кажучы, я і ня думаў, што гэта будзе так заманліва. Калі ты ныраеш проста так і ў вадзе адчыняеш вочы, ты амаль нічога ня бачыш, а з маскай табе адчыняецца іншы сьвет – падводны. І яго жыхары цябе радасна вітаюць. Мноства розных рыбёшак хаваюцца ў каменьнях – бычкі, марскія акуні, рыбы-іглы, пеўні, мечаносцы ды шмат-шмат іншых. Тут табе і крабік схаваецца ў пустэчу, але ўбачыўшы, што яго абнаружылі, будзе пяціцца назад, шукаючы больш надзейнае месца для схованкі. На пясчаным дне штосьці шукае статак вялікіх пескароў. Крыху далей з-пад каменьняў выплыла чарада вялікіх рыбін і паплыла ў глыб мора. А мора празрыстае і сіняе, уздымаеш галаву і бачыш плешчуцца хвалі, а вакол цябе зьбіраецца вялізарны статак разнастайных рыбак. Яны трымаюцца ў сантыметрах 30-ці ад цябе, але не падплываюць бліжэй, яны суправаджаюць цябе, і статак гэты робіцца ўсё большы і большы. А на дне розныя ракушкі. Робіш высілкі дацягнуцца да іх, як абнаружваеш амаль у кожнай ракушцы жыхароў – ракаў-адшэльнікаў. Выпускаеш іх, няхай жывуць гэтыя дзіўныя істоты.Зрэшты ў мяне запацяваюць акуляры і я ўжо нічога не бачу, прыходзіцца вяртацца на бераг сушыць маску. Дзіўна, што назіраючы за падводным сьветам, ты не зьвяртаеш увагу на тое, што табе пастаянна трэба затойваць дыханьне. Ты можаш ныраць яшчэ і яшчэ, каб пабачыць гэты іншы сьвет. Цяпер плаваньне набірае іншы сэнс, знаёмства зь іншым сьветам.
Прыйшоў паплаваць у іншае месца. Тут не так багата людзей, і тут падводны сьвет аказаўся зусім іншым. Каменнае дно хавала ў сябе мноства розных жывёлаў – разнастайныя рыбкі, ракушкі, марскія ежы, мнаганожкі штосьці шукаюць на падводных камянях. Медузы адрываюцца ад дна і завісаюць у толшчы вады. Цяжарная рыба-ігла павольна адплывае ад мяне. Час ад часу ў дне паяўляліся кратары, таму яно больш нагадвала лунную паверхню. Падаецца, што ты не пад вадой, а над луной. Толькі, вось, жыхары сінявокага царства нагадваюць аб марской стыхіі, а не луннай.
Але час на адпачынак скончыўся. Некалькі гадзінак вечаровага сну, і зноўку ў бой. Паўсюль, дзе ёсьць хмызьняк – а ён ёсьць усюды, дзе няма дамоў – можна бачыць адмысловыя прыстасаваньні для лоўлі птушак. На самых густых адзінокіх кустах прымацаваны розныя жэрдачкі-дошкі, лесьвіцы, каб зручней і вышэй можна было павесіць клейкія палачкі. Многія з такіх прыстасаваньняў ужо не выкарыстоўваліся, але ўсе яны паказвалі маштабы браканьерства. Гэта страшна. Тым больш выкарыстоўваюць браканьеры ўсё больш новыя прыстасаваньні – ад грамоздкіх магнітол і аўтаакамулятараў да малюткіх mp3-плэераў з мінікалёнкамі. Часам яны выстаўляюць гэтыя ўстаноўкі ў садах. Калі яны не агароджаны мы на свой страх прабіраліся ў іх і нішчылі сыстэмы, але часта сады мелі агароджы – тут ужо без паліцыі ні як, а паліцыя ня хоча.
Хаця, Эдіт пастаянна кантактавала з паліцэйскімі, як на мясцовым узроўні, так і на самым вышэйшым. Дарэчы, на вышэйшым зацікавіліся праблемай і паабяцалі зьездзіць у самы небяспечны ўчастак, ля старой птушкафабрыкі. Там з адной кропкі можна чуць дзясяткі аўдыёсыстэм і без дадатковых рук нам не абысьціся.
Ёсьць на Кіпры яшчэ адна арганізацыя, якая павінна вырашаць гэтую праблему.GAME FOUND – гэта фонд, які захоўвае ўсе падаткі паляўнічых. Ён мусіць займацца развядзеньнем паляўнічых відаў і аховай іншых. Але і там нам толькі і абяцалі, што дапамагчы.
Таму нам прыходзіцца ізноў рызыкаваць. Яшчэ раз у нас былі праблемы з браканьерамі. Тады да нашай машыны прыехалі спачатку гаспадары вельмі гучнай аўдыёсыстэмы, яе гук разносіўся на дзясятак кілямэтраў наўкол. Потым ім на падмогу пад’ехалі яшчэ тры машыны, і на чацьвярых аўто яны пачалі рыскаць вакол, шукаючы нас. Прыйшлося яшчэ раз выклікаць паліцыю.
Узгадваюцца шмат выпадкаў з нашага начнога жыцьця. Аднойчы ля багатай вілы выставілі лавушкі для перапёлкі. Гэта ўжо было нелегальна, таму мы вырашылі забраць рэпрадуктары. Імі аказаліся калёнкі з доўгімі правадамі, на мэтраў сто адыходзілі яны ад вілы. Адрэзаўшы адну калёнку, мы пачулі яшчэ адну, бліжэй да дому. Толькі дайшлі да яе, як у мэтрах дваццаці раздаўся аглушальны сабачы лай. Сабакі былі ў вальеры, але рабілі столькі шуму, што ня толькі гаспадар мог прачнуцца, але і ўсё навакольле. Мы разгубленныя ўсё ж такі перарэзалі кабель і хутка сышлі. Дзякуй Богу, на гэты раз пагоні не было. Сабакі нам часта рабілі нязручнасьці, сваім брэхам яны будзілі ўсё і ўсіх, таму часам нам прыходзілася ісьці на рызыку, ці мяняць пляны.
Вы не ўяўляеце сабе, як прыемна чуць цішыню, пасьля таго як выключыш крыклівы рэпрадуктар. Гэта цішыня жывога лесу.
А ціхіх участкаў з кожным днём станавілася ўсё болей і болей. Часам, канешне, выстаўлялі браканьеры пасткі на тых жа самых месцах, дзе мы ўжо здымалі, але нашая ўпартасьць часта перамагала.
Калі ўдаецца забраць некалькі ўстановак у ноч, ты вяртаешся задаволены сабой у свой цёплы ложак, а ў свой вольны час ідзеш ізноў займацца дайвінгам.
Мора ізноў надзіву прыгожае. Апроч ужо звычайных рыбак, якія тоўпамі плаваюць вакол цябе бачыш і дзіковіных – тых, што часам можаш убачыць у вялікіх акварыюмах. Рыбы-іглы адпачывалі побач з дном, я мог падплыць да іх на адлегласьць у 30 см. і добра іх разглядзець. Доўгая рыбка, падобная на шчупака з танюткім і доўгім, як сапраўдная ігла, хвастом, па-крыху адплывала ад мяне, а я з той жа хуткасьцю плыў за ёй, але дастаткова працягнуць руку да яе, як ігла імгненна адплывала на дзясятак метраў.
На дне церабілі нешта пескары. А вось і сапраўдны шчупачок, праўда марскі. Таксама плыве не надта звяртаючы на мяне ўвагу. Вось, у адтулінах камянёў ляжыць кучка ракушак, некаторыя зь іх дрэўнія. А вось, ад каменьня адыходзяць вырасты, вельмі падобныя на тыя жа камяні, але толькі з доўгімі белымі зубкамі. Ня ведаю, што гэта, ракушкі, ці штосьці іншае, але яны перыядычна адчынялі шчыліну, і пры маёй спробе дакрануцца да іх, яны шчыльна зціскалі зубы і адарваць іх ад камня не падавалася магчымым.
Марскі сьвет сапраўды дзіўны, таму я правёў пад вадой амаль цэлую гадзіну, час ад часу выплываючы на камяні адпачываць і грэцца на сонцы, якое сёньня ізноў сьвяціла цэлы дзень.
Вяртаючыся дамоў, я не абмінуў пячору і мыс цыклопа. Тут у вадзе я ўбачыў двух крабаў. Адзін быў досыць буйны, а іншы зусім маленькі. Але абодва яны былі такія сьмешныя і іх афарбоўка зьлівалася з камянямі. Калі я варухнуся яны імгненна зьбягаюць у шчыліны ў каменьнях, а потым пакрыху адыходзяць ізноў да кромкі вады. Шкада, забыў з сабой фатаздымач.
Вось так, мора давала адпачынак ад такой крыху рызыкоўнай працы. Часам у пастках мы знаходзілі птушак. Гэта былі звычайна пячураўкі, чорнагаловыя лескі і завірушкі. Хаця аднойчы ў пастку патрапіла і пустальга. Птушкі павісалі на клейкіх палачках, трапыхаліся, спрабуючы вызваліцца, але наадварот, яшчэ больш прыляпляліся. Гэтыя цуды мы адляплялі з дапамогай адмысловага раствору, ад якога клей рабіўся цьвёрдым. Потым адвозілі дадому, там адмывалі і клалі на час у клетку, каб абсыхалі. А потым, калі птушкі ізноў маглі лятаць, мы іх адпускалі. Гэта былі заўжды прыемныя моманты.
Паралельна з працай я, канешне, імкнуўся як мага больш пазнаць жыцьцё Кіпра, але гэта было складана, так як з кіпрыётамі мы фактычна не працавалі. На выспе багата рускіх турыстаў, і ня толькі турыстаў. Тут часта можна сустрэць рускія надпісы, а ў крамах часта з прадаўцамі можаш паразмаўляць па-руску.
Дарагая выспа. Наша тысяча – іх стабільны эўра. Але жыць можна. Можна знайсьці і больш-менш танныя кавярні, а за сувенірамі лепей за ўсяго ехаць у Нікасію. Хоць гэта і сталіца, але не турыстычны горад, таму кошты тут не надта завышаны.
На Кіпры стырно знаходзіцца з правага боку, таму складана было спачатку ехаць на машыне, а потым па вяртаньні дадому складана было прыстасоўвацца назад да правабаковага руху. Дарогі там, канешне, цудоўныя. І зьдзівіла мяне тое, што амаль на кожным перакрыжаваньні знаходзяцца кальцавыя, таму сьветлафораў у іх досыць мала. Ніколі не стаяў у корабе, хаця і рух там не такі вялікі, як у нас.
Тут распаўсюджана арэнда аўтамабіляў, матацыклаў, скутэраў, квадрацыклаў і гэтак далей. Гэта досыць прыбыткова, бо турысты ня могуць прыехаць на выспу на сваіх аўтамабілях.
Культурнай і гістарычнай спадчыны я, шчыра кажучы, ня ўбачыў. Па легендам, у тутэйшых водах нарадзілася Афрадыта, чым кіпрыёты вельмі ганарацца. Але афрадытак тут сапраўды вельмі багата. Тутэйшыя дзяўчаты тут вельмі прыгожыя са сваёй міжземнаморскай разынкай.
А самі кіпрыёты – ветлівы людзі, заўсёды можна бачыць шчырыя ўсьмешкі, заўсёды могуць дапамагчы. Дзіўна, што нашаму народу да гэтага яшчэ крочыць і крочыць, хаця здаецца, так проста падарыць усьмешку прадаўцу ў краме, ці бабульцы на ўслоньчыку перад пад’ездам. Мы чамусьці хаваем свой унутраны сьвет, сваю дабрату ад навакольля. Але быць можа, калі б кожны беларус меў магчымасьць вандраваць па сьвеце, ён бы таксама асэнсаваў значнасьць дабраты і ўсяго, што зь ёй зьвязана.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
freelancer - 09.11.2010 - 23:10
Прывіт усім! Прабачце, што
Прывіт усім! Прабачце, што ўсё я позна раблю. прабачце, што і тут шмат усяго напісаў, але хто хоча хай не чытае =)
па фатаздымкам
1-2, 4 - вось такі ён - Кіпр.
3 - тут пачынаецца Турцыя
5 - Доўгавухія авечкі
6 - Сіняе мора сапраўды сіняе
7 - Эдіт Луслі з беларускім падарункам - кніга Міколы Чэркаса "Белавескае цуда"
8 - наш дом і нашая машына...
дадаткова фатаздымкі з анатацыямі можна праглядзець укантакце http://vkontakte.ru/album6667677_119923295 хто там зарэгістраваны, ці чакайце, выкладу тут пазьней...
Harrier - 09.11.2010 - 23:37
In reply to Прывіт усім! Прабачце, што by freelancer
Выдатны расповед - ёсьць і
Выдатны расповед - ёсьць і пра птушак, і пра свае ўражаньні, і пра востраў, і пра жыхароў.
Цікава, ці гэта абвестка, якую я змясціў тут на сайце, дапамагла вашаму знаёмству з Эд'іт?
Калі маеш больш фотак, выкладвай тут - з задавальненьнем паглядзім. Толькі можа лепш як асобнае назіраньне?
av2 (госць) - 09.11.2010 - 23:25
цикава, дзякуй. Добрая
illiuk (госць) - 09.11.2010 - 23:39
цікавая справаздача. цікавая
freelancer - 10.11.2010 - 11:26
In reply to цікавая справаздача. цікавая by illiuk (госць)
да av'а - нажаль іх партнэр
да av'а - нажаль іх партнэр Birdlife не такі і буйны, як можа падаецца. Так, сапраўды, яны займаюцца гэтай праблемай, але я б не сказаў, што сур'ёзна. На колькі мне вядома маніторынгам зараз займаюцца ўсяго 2 чалавекі, і то ў іх часта бываюць праблемы з браканьерамі...
Харыер, сапраўды, праз гэтую абвестку я зкантактаваўся з Дэвідам Конлінам, які перадаў мае кантакты да Эдіт Люсьлі... Хаця і сам Дэвід запрашаў мяне на тыдзень у Паўночную Італію...
вось, так што ўсім астатнім скажу, пішыце - пішыце, і калі-небудзь вам абавязкова адкажуць =)
Harrier - 10.11.2010 - 12:05
In reply to да av'а - нажаль іх партнэр by freelancer
Дзякуй, freelancer ! Буду
Дзякуй, freelancer ! Буду ведаць, што такія абвесткі размяшчаем не дарма - нехта з іх карыстаецца і ў нас на сайце будуць такія вось цікавыя рэпартажы.
AV - 11.11.2010 - 00:41
In reply to Дзякуй, freelancer ! Буду by Harrier
BirdLife Cyprus PO Box
BirdLife Cyprus
PO Box 28076, CY-2090 Nicosia, Cyprus
Tel +357 22 455 072
Fax +357 22 455 073
birdlifecy@cytanet.com.cy
www.birdlifecyprus.org
Founded: 2003
Members: 500
Journals: Monthly Newsletter, Quarterly, News Magazine,
Annual Report, Annually updated checklist
President: A. P. Leventis
Chairman: Melis Charalambides melis@cytanet.com.cy
Director: Clairie Papazoglou Clairie.papazoglou@birdlifecyprus.org.cy
Conservation Director: Martin Hellicar martin.hellicar@birdlifecyprus.org.cy
Development Director: Jane Stylianou jane.stylianou@birdlifecyprus.org.cy
Paid staff: 6
AV - 11.11.2010 - 00:43
In reply to BirdLife Cyprus PO Box by AV
на самой справе меньшы, чым я
на самой справе меньшы, чым я думаў, падобна, што больш кіпрыотаў любяць птушак смажанымі, чым жывымі. Трэба байкатаваць туры ў Кіпр. Акцыямі ў нас тут можна дапамагчы нашым птушкам тамака. Амбасады няма, але турвыставы праходзяць таксама.
Natura-list (госць) - 12.11.2010 - 00:23
In reply to на самой справе меньшы, чым я by AV
Надо бы возле аудиосистем