X-zone

 На ўвесь сьвет Беларусь зрабілася вядомай, нажаль, дзякуючы сумнай і жудаснай па масштабах трагедыі. Чарнобыльская катастрофа забрала з сабою тысячы жыцьцяў, разьбіла тысячы сем’яў. І над усім гэтым стаіць звычайная памылка чалавецтва, якое навучылася любіць грошы, але так і не навучылася любіць жыцьцё.

Але сьляды катастрофы згладжваюцца часам, пра трагедыю дваццацігадовай даўніны ўжо радзей узгадваюць, а ў вёсках і гарадах, дзе калісьці песьцілі сваіх дзетак браты-славяне зараз пасяліліся ўжо зусім іншыя жыхары...
Як выглядае так званая 30-кілямэтровая зона зараз, я паспрабую вам распавесьці, так як мне не так даўно пашчасьціла пабываць у Палесскім радыяцыйна-экалягічным запаведніку, адной з буйнейшых прыродных тэрыторый у Эўропе.

Уезд у зону дазволены толькі па прапусках, на ўсіх дарогах эффектыўна растаўленыя прапускныя пункты, дзе адсочваюць вашую міграцыю, і звычайна замяраецца ўзровень радыяцыі на машыне. Таму тым, хто туды марыць патрапіць, трэба пастарацца здабыць прапускі, дый каб перамяшчацца па ёй варта мець аўтамабіль, бо тэрыторыя, самі разумееце, вялікая. І селішчы знаходзяцца на вялікай адлегласьці адно ад іншага.
Нашая каманда складаецца з Барі К’юпэра, ангельскага бёдуочара, мяне і мясцовага арнітоляга Валерыя Юрко. Менавіта ён нам будзе паказваць чым багаты гэты незвычайны запаведнік.

Прыродная тэрыторыя насамрэч у сваім родзе ўнікальная. Сельгас угодзьдзі паступова зарастаюць хмызьняком, забалочваюцца, ці ператвараюцца ў лясы. У лясы ператвараюцца і нежылыя вёскі, часам складана ўбачыць дамы з-за шчыльнага дрэвастою і хмызьняку. Вёскі – іх сапраўды шмат. Абрабаваныя за 20 год дамы парахнеюць, ад часу рассыпаюцца на кавалкі. У іх ужо даўно не жывуць людзі, але не надта пустуюць дамы. Дзікія зьвяры і птушкі часта знаходзяць у іх свой прытулак. У сьпякотнае надвор’е ласі любяць адпачываць у кароўніках, дзе прахалода і няма машкары з камарамі. Сем’і ваўкоў аблюбоўваюць пэўную вёску і трымаюцца ў раёне яе. Нам, нажаль, не ўдалося за два дні пабачыць воўка, толькі сьвежыя сьляды былі сьведкамі аб тым, што ваўкі зусім нядаўна прайшлі да вёскі. Ня буду казаць аб дакладнай колькасьць гэтага рэдкага ў Эўропе зьвера, але адно зразумела, ваўка тут найбольшая шчыльнасьць у Беларусі, ды напэўна і ў Эўропе.
Мясцовыя рабочыя рэгулярна сустракаюцца зь імі, але ніколі не было канфліктаў паміж жывёламі і чалавекам.
Іншы заманлівы і вельмі скрытны звер – рысь. Яе колькасьць тут таксама высокая, таму зрэдку і яе тут можна назіраць. Аднойчы сьнежнай зімою рысь з двумя рысёнкамі прыйшла да дамоў навукоўцаў, быццам шукаючы прытулку ад зімовай сьцюжы. Рысь нам таксама не пашчасьціла ўбачыць. Дарэчы я спаткаў яе толькі аднойчы ў Белавескай пушчы. Яна ляжала на лясной дарозе і песьціла сваё цела ў ранішніх сонечных праменях. Гэта была кароткая, але незвычайна яскравая сустрэча.
За тое мы бачылі тут у вялікай колькасьці ласёў, ласіх з ласянятамі, статкі дзікоў, арланаў, па начах енатападобных сабак, лебядзей-клікуноў. Апошнія жывуць і гняздуюцца тут на невялікіх азёрах і старыцах ізаляванай папуляцыяй. Па словах, Валерыя Юрко тут гняздуецца каля 30-ці пар клікуноў. І шыпуноў тут няма. Чамусьці гэтая ўнікальная зьява для Беларусі нідзе не апісваецца, дакладней не так вядома, як марадунка з баталёнамі на Тураўскім балоньні. Нараджаецца пытаньне, ці жылі тут клікуны да Чарнобылю, ці толькі пасьля вымушанай запаведнасьці лебедзі пачалі сваё расьсяленьне.
Вёскі – яны сапраўды нежывыя. На мяжы кожнай зь іх стаяць адмысловыя помныя камяні, на якіх прапісана, калі вёска скончыла сваё жыцьцё, і колькі жыхароў пакінула яе. Камяне пастаянна даглядаюцца, фарбуюцца. Нягледзячы на адсутнасьць людзей, шчыльна даглядаюцца тут і лясы. Па ўсюль можна сустрэць шырокія лесаабарончыя поласы. Па ўсяму запаведніку раскінуты каля 25-ці высачэзных вышак і на прапускных пунктах пільна сочаць за пажарамі, бо пажары могуць прывесьці да новых трагедыяў. Таму ня гледзячы на засушлівы год у зоне было толькі 3 узгараньня, якія хутка ліквідавалі. Ня гледзячы на ўкраінсую тэрыторыю, у нас пажары шчыльна кантралююцца, што мяне, шчыра кажучы, прыемна ўразіла.
І вось на адной з такіх супрацьпажарных вышак на самай мяжы Беларусі можна вельмі добра разглядзець саму атамную станцыю, а побач зь ёй і вялізарную сакрэтную канструкцыю РЛС, якая дазваляла кантраляваць запуск балістычных ракэт па ўсім сьвеце, кантралюючы ўспышкі ў іёнасфэры. Зараз і адна, і другая станцыі ператварыліся ў помнікі гіганцкаму саюзу. А вакол - сотні квадратных кілямэтраў “наламаных дроў”. Мы зфатаграфаваліся і завіталі ў даследчую станцыю, якая займалася праблемамі радыяцыйнай забруджанасьці. Я гэтым часам пайшоў у лес і знайшоў процьму радыяктыўных грыбочкаў. Сапраўды яны былі незвычайнай формы і памераў. І ўсе такія апетытныя.
Гэтай раніцай быў густы туман. Ня ведаю, ці заўсёды ён такі загадкава таямнічы ў зоне, але гэтым ранкам ён быў менавіта такім. Праз шчыльнай дымкай хаваліся постаці нежылых вёсак, разбураных калгасаў і таямніцу лясоў. Думаю, такое можна пабачыць толькі ў зоне.
Вяртаючыся ў гасьцініцу сустракаем Ігара Бышнёва. Ён разам з BBC здымае фільм пра валкоў. Яны адлавілі двух валкоў, начапілі на іх трансмітары і зараз адсочваюць міграцыю воўчай зграі. Што жа, фільм чакаецца быць цікавым і прыгожым, як і ўсе фільмы Ігара Бышнёва. Будзем разам чакаць новай прэм’еры аб гэтым загадкавым краі, дзе цяжка сустрэць чалавека.


 

Каментары

 0. Вышкі ратуюць зону ад пажараў.
1. Барі Кьюпэр і Валеры Юрко (праворуч)
2. Аўтаномныя сонечныя падстанцыі на прапускных пунктах
3. Зарастаюць і забалачваюцца былыя калгасныя палеткі
4. Пакінутыя рэчы нагадваюць, што тут думалі аб будучыні
5. Сівая жаўна купаецца ў калюжыне…
6. Гоман цецярукоў чуваць паўсюль, а вось і сам гаспадар…
7. А вёскі з цягам часу парахнеюць
8. і зьнікаюць
9. У вёсках гаспадараць дзікі і іншыя жывёлы
10. а ў закінутых фэрмах часта ад сьпёкі хаваюцца ласі…
11. перадапошнія падзеі захаваліся на газэтнай паперы
12. Радыёактыўныя грыбочкі – сапраўды радыёактыўныя.
13. ці не бачна?
14. Мілая экспазыцыя “я на ЧАЭС”
15. Клікуны завалодалі воднай прасторай зоны
16. проста лосі…
17. ціпа агарадзілі зону калючкай
18. павуцінка…
19. помнік вёсцы…
20. Прыпяць – горад прызрак
21. асьцярожна – радыяцыя!!!
22. залівы, ці разлівы…
23. Матушка-Прыпяць і тут самая галоўная


 

Добра і цікава напісана. Я адзіны раз быў у зоне, але запомніў на ўсё жыцьцё... Таксама нас Валера вадзіў. Цяпер бы я яго пазнаў бы з цяжкасьцю:) - сівая барада адрасла.

Маю пытаньні: чаму ты Бары называеш Кюпер ці Кьюпэр, калі ён Купер?

Не думаю, што клікуны тут загнездавалі раней, чым на Маларыччыне. Але калі ёсьць доказы іншага, то чаму Валера пра гэта не піша?

Пра РЛС там першы раз ад цябе чую - а дзе яны там былі?

Калі фільм пра валкоў здымала ВВС, то наўрацьці мы яго раней, чым у Вялікабрытаніі ўбачым. А Ігар і праўда - малайчына, ўвесь час расьце.

Са здымкаў найбольш спадабаліся першы (з ценьню ад вышкі), з туманам і дрэўцамі і са следам ваўчынай лапы. Дзякуй за файны рэпартаж-назіранне!

Можа калі-небудзь і нашы запаведніцкія сябры, якія тут зьмяшчаюць свае цудоўныя здымкі, напішуць пра свае цікавыя назіраньні.

biot1 (госць) - 18.11.2010 - 08:40

In reply to by Harrier

Про гнездящихся в зоне кликунов в протоколах БОФК есть сведения. Но вот чтобы 30 пар! Так это нужно пересмотреть численность вида в Беларуси! После "Птиц на рубеже..." больше ничего не выходило, а уже более 10 лет прошло!

 пра гіганскую РЛС я і сам нічога ня ведаў, будучы яшчэ ў зоне. Потым выклаўшы фатаздымкі ўкантакт, Кірыл Препляско падзяліўся гэтай навіной. Вось, спасылка http://fishki.net/comment.php?id=34493

што тычыцца Кьюпэра, то ён сам так прадстаўляўся, я разумею, што нам звычайней чуць Купэр...

Лебедзь-клікун - за два дні мы бачылі тры вывадкі клікуны, досыць шмат... я не магу сцьвярджаць, што там гняздуе 30 пар клікуноў, як ня можа сцьвярджаць хтосьці іншы, бо працы па гэтым пытаньні тут не вяліся. Але факт у тым, што клікуны выцесьнілі адсюль шыпуна і ўтварылі сваю мікрапапуляцыю. Я лічу цалкам магчымым гнездаваньне на старыццах Прыпяці і лясных азёрах 30 пар клікуноў, але для гэтага патрэбныя адмысловыя экспедыцыі. Тым больш зьява будзе ўнікальнай для Беларусі.

кветка сапраўды так называецца? а то мне адна сяброўка сцьвяржала, што гэта магнолія, і я са сваёй мужчынскай наіўнасьцю паверыў ёй, хоць і добра ведаў, што магнолія - гэта дрэва =)

 

Дзякуй за падрабязныя адказы!

Можа Cooper будзе так дзіўна гучаць пад Манчэсцерам, адкуль ён паходзіць, але па ангельску са школы гэта проста Купер ці Купэр.

Наш агульны знаёмы з Латвіі Дзіма Бойко тое самае некалькі гадоў назірае ў сябе - клікуны выцясьняюць шыпуноў і там ужо гняздуюць на ўсялякага памеру вадаёмах - нават зусім невялічкіх. Цікава, чаму ў нас гэта пачалося з зоны...

 НА украінскай частцы зоны адзначана толькі 1-2 пары гняздуючых клікуноў, таму даследванне беларускай часткі з'яўляецца даволі цікавай у гэтым плане...

 але ў зоне ёсьць яшчэ адна асаблівасьць. Арлан-белахвост - рэдкая для Эўропы птушка, у зоне цудоўна пачуваецца, і гэта сказваецца на колькасьці птушанят у вывадках клікуна. Яна нізкая, бо вывадзіць патомства птушкі вымушаны ў экстрымальных умовах. Гэта таксама яшчэ адзін не зацьверджаны навуковы факт, які можна даследаваць...

Freelancer, колькасць арланаў па ўсёй Эўропе павялічваецца вялікімі тэмпамі. Чаго, напэўна, не скажаш пра Беларусь (можа акрамя Зоны).

Прывiтанне усiм хто завiтау сюды, асаблiва Бакур Юрыю. Мне таксама спадабауся каментарый i я, як быццам, зноу пабывау у той нашай невялчкай экспедыцыi па зоне. Хачу толькi выправiць некаторыя недакладнасцi.

У запаведнiку гняздуюцца не 30 пар клiкуноу, як пиша Юрый, а 10-15 пар. Мяркуючы, што вялiкiя затапленнi абследаваць не магчыма, колькасць гэтых птушак на гнездаваннi можа быць каля 20 пар, i нiяк не больш. Акрамя гэтага каля 30 асобiн не спасобных яшчэ размнажацца таксама трымаюцца тут. Арланау таксама многа каля 15 гнездавых пар, а агульная колькасць каля сотнi асобiн.

.

 Дзякуй за камэнтар, Валерый=) я як заўсёды крыху перагнуў... але факт усё роўна інтарэсны і ўнікальны, таму патрабуе адмысловага даследваньня...

Рада паведаміць, што на нашым сайце выйшаў артыкулад freelancerа пра чарнобылскую Зону Х – дзякуй, Юра. Влялікі дзякуй Валере Юрко за інфармацыі пра птушак ды за ягоныя фотоздымкі і таксама калегам pva і Валере Лукашевічу за ахвотнаю згоду на выкарыстанне іх цудоўных здымкаў.

Чэшская версія артыкулу вось, ангельская вось.

Дзякуй, Святлана, за рэкламу Беларусі і нашай прыроды!

Аднак маю адно пажаданьне: пісаць адкуль артыкул і здымкі адкрытай спасылкай, а не закрытай.

Думаю, што амаль ніхто не палезе глядзець дзе знаходзіцца арыгінальны артыкул - для чаго? Таму і рэкламы нашага сайту ў Вас няма. Было б добра напісаць, што больш здымкаў знаходзіцца ў Галерэі бу.бай ці нешта падобнае. А так чаго да нас заходзіць?

Беларусі я раблю рэкламу заўсёды і ўсюды, і вельмі рада. :-)

 

На паведамленне Harrierа я адказала па майлу. А да артыкулу на нашым сайце дадала спасылку на ваш сайт. І спасылку на ваш сайт мы дадалі таксама да спісу рэкамендаваных спасылак тут.

 

Зараз ваша чарга, што б вы пачалі рабіць рэкламу Чэхіі. :-))