Што жа, я ізноў ва Ўзьбекістане. Гэтая краіна па-свойму спецыфічна, але, здаецца, усё ўжо даўно знаёмым. Змог бы зьдзівіць той факт, як, напрыклад, дзяўчыны з бярозавымі мётламі падмятаюць нацыянальны аэрапорт нафта-газавай краіны. Змаглі бы зьдзівіць паліцэйскія з радарамі праз кожныя 20 км трасы, ці прапускныя пункты з масай паліцыйскіх праз кожныя 50-100 км. Змагла бы зьдзівіць немагчымасьць нармальна перайсьці дарогу, і адсутнасьць сьветлафораў… Але ўсе гэтыя моманты не зьдзіўляюць, усё гэта мы ўжо бачылі.
Хаця, прыемна ўразіў Ташкент. Мы адкрылі для сябе цэнтар гэтага трохмільённага горада. Сапраўды, у мінулы раз мы былі побач зь ім, блукалі па розных лабірынтах аднапавярховых вулачак, але разынкі гэтага горада так і ня ўбачылі. Зараз жа, мы пахадзілі па прыгожых маладых парках гэтага горада, убачылі палацы і іншыя прыгожыя забудовы і помнікі.
А яшчэ я ўбачыў тут новы для сябе від птушак – чорнавальлёвы дрозд.
Толькі адзін, бо ў сталіцы Ўзьбекістана мы затрымаліся не на доўга. Наступнай раніцай мы на чатырох машынах адправіліся праз усю краіну ў наш, ужо знаёмы цэнтар.
Спачатку тут было халадно, але мы з сабой прывезьлі чамусьці добрае надвор’е, і тут зазьзяла сонца, а тэмпература ўжо нават у начы не апускаецца ніжэй за нуль.
Дарэчы, як “нуль” па-беларуску?
Вось, у гэтыя два дні мы часу марна не гублялі: езьдзілі ў пустыню, лазілі ў горы і назіралі за птушкамі на беразе вялізарнага вадаёма. За няпоўных тры дні ў маім сьпісе ўжо 54 віды птушак, але міграцыя тут яшчэ толькі пачынаецца, і першыя мігранты – стэпавыя арлы, арланы-белахвосты і шэрыя жураўлі сьпяшаюцца ў Беларусь! Да-да, асабліва стэпавыя арлы.
Дык што ж у нас у птушыным сьпісе?
Скальны папаўзень, скатацэркі, кеклікі, стэпныя арлы і курганьнікі, кучаравы пелікан, чорнагаловы рагатун, чорнавальлёвыя дразды, гішпанскія вераб’і, чароды гуменных стрынатак, усходняя клуша, вялікія і малыя савукі, буланныя ўюркі, чорнашыйная падкаменка і шмат-шмат іншых відаў птушак…
Так што новы сэзон у Сярэдняй Азіі распачаўся! Чакаю ў госьці =)
…і глядзіце фатаздымкі!
- Усыпальніца Тімура ў Самаркандзе.
- Дом урада ў Ташкенце
- Палац рэспублікі? з белага мармура
- нейкі палац з векавымі дрэвамі
- помнік у цэнтры горада, забыў каму…
- вуліца чорных. Чорны колер вопраткі папулярны ў мясцовых жыхароў
- Журавы =)
- і буслы
- Майна – гэтая індыйская птушка “акупіравала” Ташкент
- Лебедзі-шыпуны, у іх абрэзаны крылы – што не зробіш для прыгажосьці горада =(
- і чорны лебедзь родам з Аўстраліі…
- Вядомы палацавы комплекс Рэгістон у Самаркандзе
- той самы чорнавальлёвы дрозд
- а гэта ўжо буланны ўюрок
- і жаўрук-сьмяцюх на вадапоі
- а гэта горы побач з цэнтрам, дзе мы жывем. Невысокія, а прыгожа
- і мы там былі =)
- ды першыя кьветкі – падарунак для дзяўчын =)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 05.03.2011 - 20:10
Прыгожа ў Цэнтральнай Азіі. І
Прыгожа ў Цэнтральнай Азіі. І палацы, і маўзалеі, і птушкі. А хутка, як і ў нас будзе вясна...
Peregrinus - 06.03.2011 - 15:09
In reply to Прыгожа ў Цэнтральнай Азіі. І by Harrier
Малайчына, Юрка!
Малайчына, Юрка!
svetlana vranova - 06.03.2011 - 15:29
In reply to Малайчына, Юрка! by Peregrinus
Мой слоўнік кажа, што
Мой слоўнік кажа, што правільна павінна быць „тэмпература ніжэй нуля“ :-)
"............. а тэмпература ўжо нават у начы не апускаецца ніжэй за нуль. "
Дарэчы, як “нуль” па-беларуску?Прывітанне ва Узбекістан!
freelancer - 06.03.2011 - 16:48
In reply to Мой слоўнік кажа, што by svetlana vranova
дзякуй-дзякуй, перадам...
дзякуй-дзякуй, перадам...
hi-astacus - 11.03.2011 - 19:17
супер, классная даже такая
супер, классная даже такая страна узбекістан