Iмперыя інкаў на працягу тысяч гадоў была самай вялікай старажытнай цывілізацыяй у Паўднёвай Амерыцы. Як аказалася, свой параўнальна хуткі рост і экспансію на вялізарныя і прыродна разнастайныя абшары яна змагла здзейсніць дзякуючы калоніям марскіх птушак уздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа кантыненту. А калі больш дакладна, то дзякуючы выкарыстанню ў сельскай гаспадарцы памёту гэтых птушак, больш вядомаму як гуана. З-за аховы гэтых калоній, якую можна прызнаць першай у Свеце, інкі паспяхова развіваліся і каланізавалі новыя тэрыторыі да знішчэння сваёй імперыі еўрапейцамі.
Імперыя інкаў была самай вялікай і апошняй мясцовай цывілізацыяй дакалумбавай эпохі на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі. Яе тэрыторыя прасціралася ад пустыні Атакама, праз Анды да верхняй плыні Амазонкі і яе прытокаў. Яе трываласць, поспех і маштабы асноўваліся на прымусовай калектыўнай працы ў сельскай гаспадарцы, да якой быў змушаны кожны жахар імперыі. Усё гэта падрабязна апісаў de la Vega - адзін з гішпанскіх канкістадораў (Commentarios Reales (1609).
З-за таго, што большая частка тэрыторыі імперыі была малапрадуктыўнай для сельскай гаспадаркі, інкі выкарыстоўвалі тэхналогіі, упершыню адкрытыя ранейшымі мясцовымі цывілізацыямі, а менавіта маштабную ірыгацыю і ўгнаенні. Для апошняга і выкарыстоўвалася гуана.
Да прыбыцця гішпанцаў і пачатку выкарыстання лацінскага алфавіту, індзейцы выкарыстоўвалі толькі вусную мову кечуа (Quechua). Таму большая частка таго, што вядома пра гісторыю інкаў, заснавана на запісах уражанняў першых каланізатараў і на вусных расказах інкаў, запісаных гішпанцамі, асабліва плямён з узбярэжжаў Ціхага акіяну, якія актыўна з імі супрацоўнічалі. Толькі ў ХІХ стагоддзі пачалі дадавацца пэўныя звесткі пра звычаі індзейцаў, дзякуючы археалагічным раскопкам і антрапалагічным даследаванням.
Значна больш халодныя воды, багатыя зоа- і фітапланктонам, якія прыносіць да заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі цячэнне Гумбальдта, з’яўляецца адным з асноўных фактараў месцазнаходжання мільённых калоній марскіх птушак розных відаў на астравах і астраўках уздоўж сённяшніх Перу і Чылі:
Мапа Імперыі інкаў (цёмна-шэры колер) і месцы знаходжання калоній марскіх птушак і гуана ад іх (чорныя кропкі) уздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Крыніца: www.onlinelibrary.wiley.com
Аднак толькі калоніі трох відаў лічацца асноўнымі “пастаўшчыкамі” гуано тут. Гэта баклан Буганвіля (Leucocarbo bougainvillii), перуанскі пелікан (Pelecanus thagus) і перуанская олуша (Sula variegate). Дзякуючы атрыманым за 40 гадоў назіранням над штогадовым “прыростам” гуана ў вышыню на калоніях гэтых птушак, былі зроблены ацэнкі іх колькасці ў гістарычны час – атрымался, што на 29 астравах уздоўж узбярэжжа Перу гнездавала каля 4 мільёнаў птушак.
Пасля засялення Паўднёвай Амерыкі прыкладна 10 тысяч гадоў таму, сельская гаспадарка стала асноўным відам дзейнасці індзейцаў толькі каля 4 тысяч гадоў таму. Менавіта гэта прывяло да параўнальна хуткага росту насельніцтва і пашырэння тэрыторый, якія людзі займалі. Напрыклад, калі на тэрыторыі Перу пачалі вырошчваць кукурузу прыкладна паміж 600 і 200 гадамі да н.э., гэта прывяло да хуткага павелічэння мясцовага насельніцтва і яго экспанісіі ў іншыя месцы. Падобныя працэсы адбываліся пасля пачатку масавага выкарыстання і іншых новых культур у сельскай гаспадарцы інкаў.
Дзякуючы складанай сістэме ірыгацыі і выкарыстанню ўгнаенняў, на вялікіх па плошчы тэрасах інкі вырошчвалі нават па тры ўраджаі за год! Галоўнымі культурамі ў розны час былі кукуруза, бульба, quinoa, Andean amaranth, oca, ulluco, mashua і achira.
З-за выключна важнага значэння гуана для паспяховага вырошвання ежы, інкі пачалі ахоўвываць залежы гуана і калоніі марскіх птушак для іх устойлівага выкарыстання (de la Vega 1609). Аднак вядома і пра больш раннія, але і больш рытуальныя спробы аховы калоній птушак ранейшымі грамадзтвамі Moche і Chincha.
Інкі прызнавалі снаванне багіні мора і прыбярэжных птушак Urpi Hu achac, якая, паводле сведчанняў гішпанцаў, займала адну з цэнтральных роляў у пантэоне багоў і ў культуры інкаў і ахоўвала і марскіх птушак, і іх гуана.
Інкі выдатна разумелі значэнне калоній птушак і іх гуано і для сваёй гаспадаркі, і для культуры з рэлігіяй. Таму былі выпрацаваны спецыяльныя меры аховы для таго, каб стабільна і ўстойліва карыстацца важнымі рэсурсамі. Паводле сведчанняў De la Vega (1609), кожны астравок з калоніяй ці яго частка належаў розным правінцыям і толькі яны маглі здабываць і вывозіць адтуль сабе гуана. Акрамя гэтага, было забаронена высаджвацца на астравы пад час сезону гнездавання каб не турбаваць птушак, а таксама і забіваць іх па-за сезонам размнажэння. За любое і кожнае парушэнне гэтых забаронаў пакараннем была смерць.
Усе гэтыя суворыя меры ў адносінах да іх парушальнікаў можна лічыць самымі старымі вядомымі нам законамі па ахове птушак і прыроды. Яны эфектыўна дзейнічалі ажно да поўнай акупацыі імперыі інкаў гішпанцамі, а ў ХІХ стагоддзі залежы гуана ля ўзбярэжжа Перу і Чылі былі параўнальна хутка вывезеныя ў розныя краіны, значна скараціліся і калоніі марскіх птушак.
Крыніца: Pedro Rodrigues, Joana Micael The importance of guano birds to the Inca Empire and the first conservation measures implemented by humans Ibis (2021), 163, 283–291 https://onlinelibrary.wiley.com/doi/epdf/10.1111/ibi.12867
Паводле www.onlinelibrary.wiley.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымкі перуанскіх пеліканаў ля ўзбярэжжа Перу яго ж
На гэтую тэму:
100 гадоў таму было падпісана першае міжнароднае пагадненне па ахове пералётных птушак
Бернская канвенцыя – 30 год на службе аховы прыроды
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ