У многіх відаў вераб’іных птушак (і не толькі), маладыя самцы вучацца спяваць у дарослых самцоў. Аднак калі дарослых “настаўнікаў” не хапае, маладыя птушкі вучацца не ў тых і не тым песням і потым не маюць поспеху ў самак. Вельмі падобна на тое, што менавіта такая праблема існуе ў аднаго з самых рэдкіх відаў птушак Аўстраліі – каралеўскага медаеда (Anthochaera phrygia).
Каралеўскія медаеды некалі былі звычайным відам на аўстралійскім кантыненце, аднак рэзкая страта месцапражыванняў з 1950-х гадоў прывяла да змяншэння іх колькасці да 300-400 птушак і статуса віда, якому крытычна пагражае знікненне. На працягу 5 гадоў эколаг Ross Crates з Нацыянальнага ўніверсітэту Аўстраліі з камандай аднадумцаў вызначала поспех гнездавання медаедаў і іх здольнасці спяваць.
Раней самцы ўтваралі значныя па колькасці зімовыя згрупаванні, аднак цяпер гэта толькі вельмі рассеяныя групкі птушак, прычым многія з іх зімуюць самотна. А гэта значыць, што ў многіх маладых самцоў адсутнічаюць побач старыя самцы-ментары, неабходныя ў першы год жыцця маладым птушкам для фармавання адпаведных элементаў відавой песні.
"Навучанне спевам у птушак вельмі падобнае да навучання мове ў людзей. І першыя, і другія вучацца, слухаючы іншых побач з сабой” - сказала Crates. "Калі ты не маеш магчымасці слухаць як гэта робяць іншыя, ты не ведаеш чаму дакладна вучыцца. Няма і патрэбнай у любым навучанні адваротнай сувязі.”
Даследчыкі знайшлі, што значная доля самцоў медаедаў вучыцца спевам ... у іншых відаў птушак і 12% іх у выніку потым спявалі свае версіі песняў іншых відаў. У некаторых відаў: напрыклад, у шпакоў, звычайнай рудахвосткі ці перасмешнікаў, узровень уключэння песен ці гукаў іншых відаў сведчыць пра высокі ўзровень самца. Аднак што тычыцца самак медаедаў, іх чужыя песні не ўражваюць.
Самцы з нетрадыцыйнымі для віда песнямі яўна менш паспяховыя ў самак. “Мы думаем, што самкі пазбягаюць размнажацца з падобнымі самцамі” – сказала Crates. Для віда, які знаходзіцца на мяжы знікнення, гэта значная і дадатковая праблема.
Гэта значыць, што страта магчымасці эфектыўна і без праблем перадаваць наступным пакаленням відавыя сігналы у выніку таго, што папуляцыя дасягае нейкага крытычнага ўзроўню мінімальнай колькасці яўна дадае рызыкі знікнення.
Хаця дакладная прычына таго, чаму самкі медаедаў слаба цікавяцца самцамі з “нетрадыцыйнымі” песнямі не вывучалася, аднак хутчэй за ўсё яны проста не пазнаюць па падобных песнях патэнцыйных партнёраў як прадстаўнікоў сваго віду. Або ім яўна не хапае толькі адпаведнага знешняга віду падобных самцоў каб запусціць ці падтрымліваць рытуал размнажэння віду.
Большасць самцоў спяваючых птушак праводзяць некалькі першых месяцаў жыцця ў навучанні песням, якія потым будуць выконваць ўсю рэшту жыцця. Некаторыя віды вучацца песням ад свайго бацькі, аднак каралеўскія медаеды вылятаюць з гнёздаў да таго, як пачнуць вучыцца спевам, таму настолькі важна для іх пад час зімоўкі быць побач з адпаведным ментарам - прадстаўніком свайго ж віду. Тым больш аказалася, што хаця некаторыя элементы песні могуць быць закладзены генетычна, іншыя павінны быць засвоены асабіста пад час навучання.
Каб дапамагчы знікаючым птушкам, Crates з калегамі пачалі выкарыстоўвываць атрыманыя звесткі з жыцця медаедаў і для маладых птушак з праграмы рэінтрадукцыі, якіх разводзяць у няволі, навукоўцы прайграюць песні старых дасведчаных самцоў медаедаў, а таксама змяшчаюць жывых дасведчаных самцоў з правільнай песняй у суседнія вальеры з маладымі.
Крыніца: Hit the wrong note - Loss of vocal culture and fitness costs in a critically endangered songbird, Proceedings of the Royal Society B (2021). rspb.royalsocietypublishing.or … .1098/rspb.2021.0225
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.pinterest.com
На гэтую тэму:
Старэйшыя самцы спяваюць горш, але толькі для іншых самцоў-супернікаў?
Самцы пячураўкі-будаўнічка спяваюць самі для сябе?
Узровень гукаімітацыі звычайнай рудахвосткі – больш 50 відаў за гадзіну спеваў!
Карысныя здольнасці дронга, або як птушкі дураць звяроў
Здольнасці папугаяў да імітацыі дапамагаюць ім усталёўваць індывідуальны кантакт
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ