Гнездавыя скрыні дапамаглі павялічыць колькасць даўгахвостай кугакаўкі ў Нарвегіі

даўгахвосая кугакаўка

Шматгадовая кампанія па размяшчэнні сотняў штучных гнездавых скрыняў для даўгахвостай кугакаўкі (Strix uralensis) мела вельмі пазітыўны эфект у выглядзе значнага павелічэння колькасці гняздуючых пар у краіне.

Від быў упершыню адзначаны на гнездаванні ў Нарвегіі ў 1886 г. і заставаўся нерэгулярна гнязуючым больш, чым наступнае стагоддзе і назіраўся ў асноўным на паўднёвым усходзе, уздоўж мяжы са Швецыяй. Да 2000 г. было зарэгістравана ўсяяго толькі 16 выпадкаў размнажэння, большасць з якіх адбыліся ў той самай акрузе Hedmark. Не было вядома і выпадкаў гнездавання больш, чым двух пар кугакавак у тым самым сезоне.

Каб змяніць гэта, у 2000 г. пачалося шырокамаштабнае размяшчэнне гнездавых скрыняў для віда, вядомае як Prosjekt Slagugle, якое адбывалася не толькі ў акрузе Hedmark у Нарвегіі, але і памежных да яе акругаў Värmland і Dalarne ў Швецыі. Усяго за 2000-22 гг. маніторылі больш, чым 450 гнездавых скрыняў агулам 5425 разоў.

У акрузе Hedmark колькасць занятых месцаў гнездавання ў скрынях павялічылася з 3 у 2007 г. да 9 у 2011-м, 14 ў 2014-м і 23-х у 2022-м. Гэтая лічба значна флуктуіравала ў адказ на цыклы колькасці грызуноў, аднак трэнд на рост папуляцыі аказаўся яўны.

Найбольш часта займаліся самыя старыя гнездавыя тэрыторыі, выбраныя совамі да 2008 г. і іх птушкі выкарыстоўвалі ў сярэднім па 8 разоў, прычым гэта рабілі ў тых самых месцах ад 3 да 4-х розных самак. Тэрыторыі самцоў і самак згодна з дадзенымі радыётэлеметрыі не адрозніваліся і іх плошча аказалася каля 600 га. Большасць занятых кугакаўкамі гнездавых скрыняў знаходзілася на вышыні ніжэй 400 м н.у.м. у старых лясах на краю верхавых балот або іншых забалочаных месцаў.  

Негледзячы на пазітыўны трэнд, BirdLife Norge лічыць нарвежскую папуляцыю даўгахвостай кугакаўкі ўсё яшчэ ўразлівай і залежнай ад высокай шчыльнасці здабычы - у асноўным, палёвак. І хаця гнездавыя скрыні стварылі нашмат больш магчымасцяў для гнездавання віду ў краіне, практыкі вядзення лясной гаспадаркі застаюцца сур’ёзным рызыкам для соваў.

Кампанія па размяшчэнню штучных месцаў гнездавання таксама была паспяховай і ў суседняй Швецыі, прычым частка самак, народжаных у гэтай краіне і акальцаваных там птушанятамі, пазней перамясціліся на гнездаванне ў Нарвегію.

Паводле Ornithomedia падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Алы Эрдман

 

На гэтую тэму:

НОВЫЙ ЖИТЕЛЬ НЕ СОВСЕМ ОБЫЧНЫХ ИССКУСТВЕННЫХ ГНЕЗДОВИЙ – ДЛИННОХВОСТАЯ НЕЯСЫТЬ!

Много ли надо сове: ведро покрепче и полевок побольше

Барадатая кугакаўка ўпершыню загнездавала ў Польшчы

Сенсацыя - ў Польшчы зноў загнездавалі барадатыя кугакаўкі