У Грэнландыі знайшлі гняздо сокалаў-белазораў, якое займаецца імі на працягу 2500 гадоў!

Знойдзеннае месца гнездавання займаецца сокаламі і сёння. Такім чынам гэтае гняздо – самае старое, знойдзенае для драпежных птушак. Тры другіх гнязда гэтых самых вялікіх у Свеце сокалаў, якім больш за 1000 гадоў, таксама знойдзеныя на Грэнландыі. На адным з іх знойдзены пер’я птушкі, якая займала яго больш чым 600 гадоў таму.
Тым не менш, орнітолагі мяркуюць, што пацяпленне клімату можа хутка выгнаць сокалаў з іх “старажытных” наседжаных месцаў.


Белазоры жывуць за Палярным колам у Арктыцы. Афарбоўка птушак вельмі разнастайная – ад амаль белай на Грэнландыі да амаль чорнай на Лабрадоры ў Канадзе.
Як і амаль усе сокалы, белазоры не будуюць гнёздаў з галінаў, а адкладваюць яйкі ў паглыбленні скалаў ці на зямлі, або займаюць гнёзды адпаведнага памеру іншых птушак – напрыклад, крумкачоў.
Але звычайна гнёзды з галін не вельмі даўгавечныя і не могуць займацца птушкамі доўга. Таму белазоры больш ахвотна з года ў год займаюць скальныя нішы.
Каб даведацца як доўга птушкі выкарыстоўваюць тыя самыя гнёзды, орнітолаг Курт Барнхэм (Kurt Burnham) з універсітэту Оксфарда (Вялікабрытанія) з калегамі вырашыў зрабіць радыёвугляроднае датаванне запасаў памёту (гуана) і іншых адходаў, якія застаўляюць птушкі на гнёздах па ўсёй Грэнландыі.

Халодны і сухі клімат Грэнландыі дазваляе вельмі павольна назапашвацца памёту і розныя месцы гнездавання, такім чынам, маюць нават вышыню гуана амаль 2 метры.
Але Барнхэм не чакаў, што гэтыя гнёзды могуць мець такі ўзрост.
Паводле вынікаў радыёвугляроднага аналіза адно з гнёздаў у Kangerlussuaq (у цэнтральна-заходняй Грэнладыі) мае ўзрост паміж  2360 і 2740 годамі.
Тры іншых гнязда на гэтай тэрыторыі маюць больш чым 1000 гадоў. Самыя “маладыя” гнёзды былі першы раз занятыя птушкамі прыкладна 520-650 год таму.
Найцікавей, што ўсе гэтыя старажытныя гнёзды дагэтуль рэгулярна выкарыстоўваюцца сокаламі. "Хаця я ведаю шмат гнёзд сокалаў розных відаў, якія займаюцца птушкамі з году ў год, я нават не мог уявіць што мы зможам размаўляць пра гнёзды, якім каля 2000 год.” – сказаў Барнхэм. Унутры гнёзд каманда Барнхэма знайшла інтрыгуючыя звесткі аб жыцці гаспадароў гнёздаў. 
На 13 гнёздах, з якіх адбіраліся пробы, на 3 былі знойдзены пер’я птушак-гаспадароў, з якіх самае старое мела ўзрост у 670 год.
Па пробах гуана таксама атрымалася даведацца што сокалы елі нават стагоддзі таму.
Тыя белазоры, якія жылі ў цэнтральна-заходняй частцы вострава і знаходзіліся параўнальна далёка ад ледзянога шчыта і бліжэй да акіяну, харчаваліся, ў асноўным, марскімі птушкамі, такімі як люрыкі і чысцікі.
А сокалы, якія жылі бліжэй да ледзянога покрыва і далей ад акіяна лавілі, ў асноўным, наземную здабычу: тундравых пардваў і тундравых зайцаў.
Аднак тысячагадовая вернасць тым самым месцам гнездавання робіць сокалаў-белазораў вельмі ўразьлівымі да зменаў клімату.
Артыкул навукоўцаў быў апублікаваны ў часопісе Ibis.

Падобныя працы, зробленыя раней для іншых відаў птушак паказалі, што асабліва прывязанымі да пэўных месцаў гнездавання з’яўляюцца некаторыя каланіяльныя птушкі.
Радыёвугляроднае вызначэнне ўзросту некаторых такіх месцаў па акамянелых змесцівах страўнікаў птушак, мху з падсцілкі, косткам і пер’ям на месцах лінькі далі яшчэ больш нечаканыя і сапраўды фантастычныя лічбы: адна з калоній прамахвостых качурак займаецца імі ўжо на працягу 34 тысяч гадоў, а пінгвінамі Адэлі – нават 44 тысячы гадоў!

На верхнім здымку – гэтаму гнязду белазораў каля 1000 год.

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
 

Comments