Прапанавана падзяліць вялікага дзятла на чатыры асобныя віды

Паводле новых рэкамендацый, якія заснаваныя на параўнаўчым генетычным аналізе, комплекс таксанамічных формаў вялікага дзятла (Dendrocopus major) трэба падзяліць як мінімум на чатыры паўнапраўныя віды.

На аснове адрозненняў у генатыпе і афарбоўцы апярэння прапанавана лічыць самастойнымі відамі дзятлаў з Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, Ірану і Азербайджану, Японіі і Кітая адпаведна.

Такім чынам, да вялікага дзятла ў вузкім сэнсе Dendrocopus major адносяцца птушкі з Еўразіі і Паўночнай Афрыкі; да віду D. poelzami - птушкі з Ірану і Азербайджану; да віду D. japonicus – дзятлы з Японіі і да D. cabanisi – з Кітаю.

 

Мяркуемы падзел вялікіх дзятлаў з двух асобных астравоў Канарскага архіпелагу на асобныя падвіды D. m. canariensis і D. m. thanneri быў прызнаны недастаткова абаснаваным (з-за недахопу генетычнага матэрыялу для параўнання). Адначасова правамоцным уяўляецца вылучэнне асобнага падвіду D. m. numidus для дзятлаў з Алжыру і Тунісу. 

 Крыніца:

Perktas, U, and Quintero, E. 2012. A Wide geographical survey of mitchondrial DNA variation in the great spotted woodpecker complex, Dendrocopus major (Aves: Picidae). Biological Journal of the Linnean Society In press.

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

Здымак Мікалая Гулінскага

  

На гэтую тэму:

Сярод Лескавых вылучылі тры новыя сямействы

Створана “Дрэва жыцця” для ўсіх відаў птушак

Сучасных птушак менш відаў, чым думалі

Параўнальная генетыка крумкачовых – новы этап