Маркут на прывадзе

08.01.2013 - 18:36 | biot

Арол-маркут трымаўся на балоце Дзіком (Белавежская пушча) з 20 лістапада, калі мы першы раз яго пабачылі, пралятаючым па-над вескай Залессе. Пасля гэтага мы бачылі арла як мінімум раз на тыдзень. Ен паказваўся ў розных месцах і часцей за ўсе суправаджаў крумкачоў, якія ведалі, дзе ў лесе ляжыць мертвы звер і дзе можна падсілкавацца.

Ходзячы па балоце, мне таксама здаралася часам назіраць маркута. Але па балоту шмат не находзішся, а бачыць Цара птушак побач хацелася.

З дапамогай нашага добрага сябра-пушчанца мы змаглі раздабыць рэшткі кабанчыкаў пасля палявання, якія выклалі на полі ў маладой пасадцы. Я пабудаваў насупраць засідку-схованку, адкуль можна назіраць і фатаграфаваць птушку. 

2 дні каля рэшткаў ні было аніякай актыўнасці, а сення раніцай зляцеліся каля 10 крумкачоў, і за імі прыляцеў сам Арол-Маркут! Драпежнік сядзеў каля засідкі, калі я яго зпужаў, з'явіўшыся ў пасадцы.

Зараз ен уляцеў, але ен абавязкова павернецца! Марозы толькі пачынаюць крэпчэць, а корм здабыць узімку нялегка. Таму мы запрашаем фатографаў, хто жадае мець у архіве здымак Цара Птушак да нас. Звязацца з намі можна праз імэйл kitel_apb@tut.by  альбо прыватнае паведамленне праз гэты сайт.

Залесскі Лесавік

 

 

Каментары

На ўсіх здымках адна і тая ж птушка. І яна - Маркут. Якасць кепская, але на некаторых здымках бачныя белыя плямы пад крыламі.

 

А ў якім узросьце ў маркута павінны быць белыя плямы пад крыламі бліжэй да цела - як на першым здымку бачна?

Для мяне хвост ромбікам і крылы надта шырокія = арлан на 2-4.

Harrier - 09.01.2013 - 17:29

In reply to by Аноним (госць)

Так, на 2-4 арлан. На першым можа быць і маркут = крылы даўжэйшыя і не такія шырокія і хвост падаецца не абсечаным як у арлана.

Аноним (госць) - 09.01.2013 - 19:27

На мое мнение, на фотографиях- 2,3,4- орлан белохвост, и судя по цвету верхних кроющих крыла- это либо взрослая, либо субадультивная птица, ну и на второй фото виднеется белое на хвосте. Если судить о первом фото, на мое мнение, это также орлан-белохвост, но какраз белый цвет под мышками отличительный признак молодых орланов- белохвостов, то-есть в первом наряде, возможно (скорее всего), это другая особь, у беркута под мышками должны быть темные (коричневые) контурные перья.

Peregrinus - 10.01.2013 - 00:12

In reply to by Аноним (госць)

 Всегда считал - нечего вообще выкладывать фото с отсутствием чёткости по ним определения видовой принадлежности!!!! Вот пример...

Аноним (госць) - 10.01.2013 - 14:08

In reply to by Peregrinus

В даном случае это не пример плохих фотографий, вполне просматриваются некоторые особенности окраски и пропорций птицы. Если есть сомнения, можно скинуть на форумы: http://www.rbcu.ru/forum/ http://www.birdforum.net/

Перад Новым годам каля майго хутара таксама пралятаў белахвост. Дык я зрабіў схованку і паклаў прываду, але арлан пакуль што не прыляцеў, хоць у мінулым годзе трымаўся да серадзіны студзеня. Але у сакавіку прыляціць абавязкова, то я паведамлю аб гэтым. Маркуты у нас рэдкія. Апошні раз бачыў у сакавіку мінулага года. Мінулым летам быў выпадак калі у небе адначасова луналі разам арлан, скапа і сем канюхоў.