Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Звычайныя рудахвосткі: Самец-палігам? ч.ІІ

звычайная рудахвостка

Працяг гісторыі. Пачатак ТУТ

...Аказалася, што прыкладна ў 30 м ад лаўкі і птушаня(т(?)), якое трымалася там, самец звычайнай рудахвосткі (Phoenicurus phoenicurus) таксама карміў іншых злёткаў. Усяго іх аказалася трое і яны трымаліся разам зусім недалёка ад гнязда ў пабудове з трубаў для выбівання дываноў  (падрабязней пра гэтае месца ТУТ). Спачатку гэтыя птушаняты здзівілі мяне сваёй адпаведнай навакольным ствалам дрэваў маскіроўкай, а потым тым, як яны стаялі -трымаліся на іх амаль вертыкальнай паверхні.

Але самец паказаў майстар-клас яшчэ больш высокага ўзроўню і калі ў птушанят ствалы, на якіх яны стаялі, былі ўсё ж троху нахіленыя, то самец без праблем шукаў насякомых і павучкоў на зусім вертыкальных, прычым мог затрымацца на іх нават на некалькі секунд.

Тое, што паміж птушанятамі 'з дрэваў' і тым з-пад лаўкі была параўнальна вялікая адлегласць;  тое, што гэтая троіца трымалася разам, а той асобна ад іх навяла мяне на думку, што яны паходзяць з розных гнёздаў аднаго самца, і, адпаведна, ад розных самак. 

Птушаняты спрытна пераляталі на 1-3 метры калі да іх набліжалася патэнцыйная небяспека, але самец лёгка іх знаходзіў на новым месцы і амаль як падзяка ў адказ яны высока (і непрыемна для маіх вушэй) трашчалі калі атрымлівалі сваю порцыю ежы.

Здавалася б, ужо дастаткова спачатку дзіўнаму месцу гнездавання, потым магчымай палігаміі самца каб здзівіцца. Але самае дзіўнае яшчэ чакала мяне наперадзе ў гэтым месцы.

Працяг будзе

22-06-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі