2-я гнездавая ніша :: Nest II
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
02-04-2025 |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Нам можна дапамагчы, пералічыўшы любую разумную суму грошай у беларускіх рублях на картку 5326 5800 0280 3291 , або на мабільны нумар +375 445 402691 (А1).
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 14.04.2025 - 09:57
У 9:54 самец капае гнездавую…
У 9:54 самец капае гнездавую ямку насупраць камеры:
Burry - 13.04.2025 - 18:53
Добрый день! А что с первым…
Добрый день! А что с первым гнездом?
Harrier - 13.04.2025 - 20:37
In reply to Добрый день! А что с первым… by Burry
Пакуль праблема з камерай,…
Пакуль праблема з камерай, здаецца з адаптарам.
Harrier - 13.04.2025 - 15:57
Сёння ўвесь дзень нейкі…
Сёння ўвесь дзень нейкі кругазварот заляцанняў у гнездавой нішы:
Harrier - 13.04.2025 - 12:54
У 10:18 самец сур'ёзна капае…
У 10:18 самец сур'ёзна капае новую гнездавую ямку насупраць камеры, адкідвае самы вялікі жвір. Для чаго?
Harrier - 11.04.2025 - 16:12
У 15:30 самец нарэшце…
У 15:30 самец нарэшце заўважыў непарадак на гняздзе і закаціў яйка назад, да іншых, у мёртвую зону камеры:
Harrier - 11.04.2025 - 09:50
Яйка, якое мы зараз бачым,…
Яйка, якое мы зараз бачым, яўна не першае - тое было цямнейшым. Але што з імі ўсімі будзе, пакуль што канчатковай упэўненасці няма:
Harrier - 10.04.2025 - 21:16
Пасля працяглага перапынку…
Пасля працяглага перапынку ізноў стала бачна яйка і кавалачак хваста самкі, якія іншыя яйкі (?) побач наседжвае:
Harrier - 10.04.2025 - 19:40
У 19:20-23 ізноў пагоні за…
У 19:20-23 ізноў пагоні за самцом з ежай з нішы вонкі:
Harrier - 10.04.2025 - 13:57
У 13:47-51 нешта…
У 13:47-51 нешта незразумелае адбываецца ў іншы - самец залятае з рэшткамі грызуна, самка гоніцца за ім, ён вылятае, але потым зноў вяртаецца і ўсё паўтараецца - здабычу самец не аддае:
Harrier - 09.04.2025 - 14:19
У 14:12 чарговая капуляцыя ў…
У 14:12 чарговая капуляцыя ў нішы. Але ці з тым самым самцом?
Harrier - 09.04.2025 - 10:35
У 10:32 самка праганяе з…
У 10:32 самка праганяе з нішы чужога самца, а ён усё вяртаецца?
Harrier - 08.04.2025 - 19:59
Хаця мы не ведаем колькі…
Хаця мы не ведаем колькі даклдана яек ужо адклала самка, калі ўсё адбываецца нармальна, то сёння іх павінна быць ужо 4. Але яна чамусьці не наседжвае іх або мы гэтага не бачым.
А ў 19:41 адбылася капуляцыя, а ў 20:14 яшчэ адна!
Lighty - 08.04.2025 - 01:42
Здаецца, знаёмы хвост...
Здаецца, знаёмы хвост...
Harrier - 07.04.2025 - 11:05
У 8:45 чарговая капуляцыя: …
У 8:45 чарговая капуляцыя:
Harrier - 06.04.2025 - 17:42
У 17:41 капуляцыя ў нішы.
У 17:41 капуляцыя ў нішы.
Harrier - 06.04.2025 - 10:41
Праблема з левай лапай у…
Праблема з левай лапай у самкі засталася, яна з цяжкасцю ў 10:39 прыкульгала да яек.
Harrier - 05.04.2025 - 22:36
Нядоўга ж самка сядзела на…
Нядоўга ж самка сядзела на яйках:
Harrier - 05.04.2025 - 20:13
Самка спіць на яйках, самец…
Самка спіць на яйках, самец таксама начуе ў гнездавой нішы:
Harrier - 05.04.2025 - 16:56
У 16:02 стала заўважна, што…
У 16:02 стала заўважна, што ў самкі нейкая праблема з левай лапай - яна стараецца на яе не наступаць і падціскае або моцна кульгае:
Harrier - 05.04.2025 - 15:24
Абедзьве птушкм з пары ў…
Абедзьве птушкм з пары ў нішы, у 15:20 бегаюць туды-сюды, а пра інкубацыю яек і не думаюць.
Harrier - 05.04.2025 - 15:15
Дзіўныя падзеі: у 15:13…
Дзіўныя падзеі: у 15:13 самка пачала сур'ёзна капаць ямку ў куце насупраць камеры, а потым перабірала там жвір. Збіраецца перанесці яйкі ў новае месца?
Harrier - 05.04.2025 - 10:32
Хутчэй за ўсё самка адклала…
Хутчэй за ўсё самка адклала ІІ яйка 04.04, але мы ніпершае, ні другое не бачым - яны трапілі ў мёртвую зону камеры. Самка іх яшчэ не наседжвае - хутчэй за ўсё пачне гэта рабіць толькі пасля адкладкі ІІІ, якое можа з'явіцца 06.04 ці на наступны дзень. Так яна забяспечыць траіх першых птушанят перавагай ва ўзросце і першынство ў атрыманні ежы, і, адпаведна, забяпечвае ім больш шанцаў выляцець з гнязда пры недахопе харчавання.
А ў 10:30 яшчэ адна капуляцыя ў нішы!
Harrier - 04.04.2025 - 19:07
У 19:04 яшчэ адна капуляцыя!
У 19:04 яшчэ адна капуляцыя!
Harrier - 04.04.2025 - 18:32
У 18:31 яшчэ адна капуляцыя…
У 18:31 яшчэ адна капуляцыя ў іншы.
Harrier - 04.04.2025 - 15:55
У 15:54 капуляцыя на краю…
У 15:54 капуляцыя на краю гнездавой нішы.
Harrier - 04.04.2025 - 15:33
У 13:34 на гняздо прыляцеў…
У 13:34 на гняздо прыляцеў пусты самец, а мог бы з грызуном) То чаму б самцы не пакрычаць?
Feather - 04.04.2025 - 15:33
Ура!
Ура!
Harrier - 03.04.2025 - 22:59
Не спіцца і ўначы: у 22:56…
Не спіцца і ўначы: у 22:56 папрасыпаліся і самец, і самка, папішчалі і снова спаць:
Harrier - 03.04.2025 - 12:26
У 11:55 самец адкаціў яйка…
У 11:55 самец адкаціў яйка пад сябе, у мёртвую зону камеры ( (