Розніца ў часе паміж Эміратамі і Марока – 4 гадзіны, і нягледзячы на тое, што мы ляцелі ўсяго 7 гадзін, у Абу Дабі ўжо ўзышло сонца і сьпявалі пакуль невядомыя нам птушкі. Абу Дабі – краіна ў складзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, што знаходзяцца на ўзбярэжжы Персыдскага заліва. Але саміх водаў Індыйскага акіяну мне не давялося ўбачыць. У нас было толькі тры дні, каб пажыць, як каралі ў гэтым райскім месцы.
Ня гледзячы на пачатак вясны з самага ранку паліла сонца, але не было сьпякотна, вільготны марскі клімат не даваў целу згарэць, а наадварот насычаў цела ўльтрафіалетам, нават калі яно знаходзілася пад вопраткай.
Гарады ўражваюць сучаснай інфраструктурай. Шматколькасныя палацы, віллы і мячэці ўтапаюць у пальмавым лісьці, а на дарогах толькі самыя сучасныя аўтамабілі. Дастаткова выехаць з гораду, як райскі куток ператвараецца ў звычайную пустэчу – паўсюль белы пясок, а па бархану крочыць караван вярблюдаў. Недзе ўдалечыні зялёная выспа – аазіс.
Нам давялося жыць у шыкоўным пяцізоркавым гатэлі ў горадзе Аль Аін, так што частаваліся разнастайнымі заморскімі стравамі мы пад ценьню пальмаў, якія раслі ўнутры гатэлю. А на дахе месціўся вялізарны басейн з джакузі. Вада была надзвычайна цёплай і мы часта там вабілі свой час.
Наш транспарт – таксі. Мы лавілі іх на прыпынках выцягнуўшы руку, як у фільмах. Напэўна тут і няма іншага гарадзкога транспарту, ды й таксі тут таннае, мы плацілі 5 – 10 дюрам (1-2 эўра) за розныя адлегласьці, а гэта нішто на чатырох чалавек у параўнаньні з эўрапейскімі коштамі. Ды й кошты на вопратку, абутак, бытавую тэхніку і інш. Значна таньней, чым у Беларусі.
Пад вялізарнымі ўсходнімі зорамі, сярод разнастайных аганькоў, пальмавага лісьця, лёгкімі, як восеньскае лісьце, альтанкамі па-над басейнам, ды ціхую рамантычную музыку мы правялі першы аравійскі вечар у кампаніі мясцовых французаў.
У памяці застаўся райскі пальмавы сад, у цішы якога толькі песьні райскіх птушак. Сярод звычайных верабьёў у лісьці хаваліся бюльбюлі, вельмі падобныя на калібры сонечныя птушкі, сярод пальмаў пралятаў папугай, а на агароджу сядзе малая зялёная шчурка, а майна – індыйскі шпак – увогуле апанавала навакольлем. Паміж пальмамі ўзпархне мясцовая курапатка, а дзесьці пакажа сваю прыгажосьць сіні каменны дрозд. А над усім гэтым песьня Карана з бліжэйшай мячэці. І хоць яна гучыць досыць часта цягам дню, вуліцы горада пусьцеюць – усе імкнуцца аддаць час малітве.
Нажаль, не хапіла часу зразумець культуру, традыцыі гэтага месца, бо ўжо напрыканцы трэцяга дню нас чакаў агромністы грузавы “Руслан”, на якім нам давялося паляцець яшчэ ў адзін незвычайны куток нашай плянэты – Сярэднюю Азію.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Peregrinus - 19.12.2009 - 12:46
Лепотаааа!
Лепотаааа!
АV (госць) - 19.12.2009 - 13:52
3 дні - малавата для такога
Harrier - 19.12.2009 - 23:18
In reply to 3 дні - малавата для такога by АV (госць)
Вось дык назіраньне... Зусім
Вось дык назіраньне... Зусім не верыцца, што недзе можа быць так кантрастова прыгожа. Дзякуй за 5 хвілін, праведзеных у ААЭ!